Валавы ўнутраны прадукт за 2001—2005 гады павялічыўся на 42 працэнты
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 22 снежня прыняў з дакладам Прэм’ер-мiнiстра краiны Сяргея Сiдорскага.
Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб папярэднiх вынiках пяцiгодкi, якая завяршаецца, i, у прыватнасцi, 2005 года. Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, за 2001—2005 гады валавы ўнутраны прадукт узрос на 42 працэнты. За 1996—2005 гады ВУП павялiчыўся прыкладна ў 2 разы. Урад ставiць задачу да 2010 года патроiць гэты паказчык у параўнаннi з 1996 годам. Гэта асаблiва важна з улiкам таго фактару, што краiна не мае багатых прыродных рэсурсаў (нафты, газу). Беларусь вырабляе шмат высокатэхналагiчнай прадукцыi, 38 працэнтаў усёй прадукцыi iдзе на экспарт у краiны ЕС. За пяцiгодку экспартныя пастаўкi ўзраслi ў 2,5 раза. За апошнiя гады значна павялiчылася сярэдняя заработная плата. Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, калi ў 2000 годзе яна складала каля $70-80, то ў 2005 годзе павялiчылася да $250. Пры гэтым у краiне назiраецца самы нiзкi ўзровень iнфляцыi — у 2005 годзе ён складае крыху больш за 6 працэнтаў. Акрамя таго, прэзiдэнт праiнфармаваны аб вынiках пасяджэння Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве, перагаворах з мэрам расiйскай сталiцы, якiя адбылiся, i пасяджэннi Савета дзелавога супрацоўнiцтва Беларусi i Масквы. Прэзiдэнт падтрымаў прапановы па нарошчванню гандлёвых паставак беларускiх тавараў у Маскву. У прыватнасцi, будаўнiчых матэрыялаў, прадукцыi лёгкай i харчовай прамысловасцi. Сяргей Сiдорскi далажыў аб дамоўленасцi з Юрыем Лужковым да 20 студзеня сустрэцца ў Маскве i падпiсаць план канкрэтных сумесных дзеянняў на 2006 год. Кiраўнiк дзяржавы паставiў перад Урадам задачы па шэрагу iнвестыцыйных праектаў, якiя могуць быць рэалiзаваны сумесна з Маскоўскiм урадам. Масква зацiкаўлена ў пашырэннi паставак будаўнiчых матэрыялаў. Да прыкладу, шчэбню, цэменту, плiткi, мiнеральнай ваты. Паводле слоў прэм’ер-мiнiстра, усе гэтыя iнвестыцыйныя праекты практычна падрыхтаваны. Сяргей Сiдорскi праiнфармаваў прэзiдэнта аб вынiках вiзiтаў у Самарскую i Ульянаўскую вобласцi, i рэалiзацыi з удзелам Беларусi iнвестыцыйных праектаў у гэтых рэгiёнах. Прэзiдэнту даложана аб тым, што беларускi бок выйграў у Тальяцi тэндэр Еўрапейскага банка рэканструкцыi i развiцця па пастаўках аўтобусаў. 100 беларускiх аўтобусаў будуць пастаўлены ў Тальяцi. Гэты праект падтрыманы мэрыяй горада i кiраўнiцтвам Самарскай вобласцi. Беларусь i Самарская вобласць, якая займае адно з вядучых месцаў у Расii па прамысловай вытворчасцi, дамовiлiся аб падваеннi ўзаемнага тавараабароту. У прыватнасцi, iшла гаворка аб пастаўках самалётаў з Расii. Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, у цяперашнi час у Беларусi разглядаецца магчымасць пашырэння парка пасажырскай авiяцыйнай тэхнiкi. Прэзiдэнт даручыў у блiжэйшыя месяцы дэталёва прапрацаваць бiзнэс-план гэтага праекта з тым, каб унесцi яго на зацвярджэнне кiраўнiка дзяржавы. Аляксандру Лукашэнку даложана аб рэалiзацыi шэрагу iншых iнвестыцыйных праектаў. У прыватнасцi, выканана даручэнне прэзiдэнта па стварэнню другой чаргi Светлагорскага цэлюлозна-папяровага камбiната. Узвядзенне гэтага аб’екта ажыццёўлена за паўтара года, цяпер запускаецца новая сучасная вытворчасць. Прэзiдэнт паставiў задачу ў студзенi-лютым будучага года завяршыць усе работы на гэтым аб’екце. У цэлым па краiне паспяхова рэалiзуецца шэраг iнвестыцыйных праектаў па будаўнiцтву новых прадпрыемстваў, заводаў, а значыць, i стварэнню новых працоўных месцаў. Усё гэта ў сваю чаргу адкрывае новыя перспектывы для развiцця беларускай эканомiкi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 22 снежня прыняў з дакладам Прэм’ер-мiнiстра краiны Сяргея Сiдорскага
|
|