Вырасцiм лекi самi
Мы часта звяртаемся па дапамогу да лекавых раслiн. Зараз не трэба iх нiдзе шукаць, бо ў аптэках ёсць амаль усё. Часцей за ўсё мы i накiроўваемся менавiта туды. Мiж тым, каб вынiк лячэння быў больш эфектыўным, лепш сваiмi рукамi вырасцiць раслiну, клапацiцца аб ёй i адносiцца да яе як да жывой iстоты. Пры зносiнах з жывой раслiнай узнiкае нябачная сувязь. Ад чалавека залежыць, наколькi гэтая сувязь будзе станоўчай i моцнай. Раслiна, якую вы самi вырасцiлi, прынясе больш карысцi, чым гатовы пачак лекавай травы.
Сёння мы хочам пазнаёмiць вас з раслiнай пол-пала, навуковая назва якой — эрва шарсцiстая. У пол-пале сабралася цэлая аптэка. Гэта раслiна — найпершы сродак пры прастудзе, бранхiце, трахеiце: яна памяншае запаленне, дапамагае ачысцiць дыхальныя шляхi ад слiзi. Пол-палай лечаць гастрыт, захворваннi моча-палавой сiстэмы. Раслiна валодае мачагонным i антыбактэрыяльным дзеяннем. Пры лабараторных даследаваннях адзначаецца хуткае вывядзенне з арганiзма мачавiны i мачавой кiслаты. Таксама эрва шарсцiстая панiжае згусанне крывi i тым самым перашкаджае ўтварэнню тромбаў у сасудах. Пол-пала садзейнiчае ўзнаўленню салявога балансу, знiжае ўзровень цукру ў крывi. Акрамя гэтага яна нармалiзуе менструальны цыкл. А яшчэ гэта раслiна аказвае заспакаяльнае дзеянне на нервовую сiстэму. Пол-пала расце ў вiльготным i гарачым клiмаце поўдня Iндыi i Шры-Ланкi. Але можна яе вырасцiць i ў кватэры. Для пасадкi падрыхтуйце ўрадлiвую рыхлую зямлю. Паверхню зямлi трэба выраўнаваць i пасеяць насенне пол-палы, злёгку прысыпаўшы дробным прамытым пяском. Паверхню ўвiльгатнiць, папырскаўшы пульверызатарам. Накрыць празрыстай плёнкай i змясцiць у цёплае месца (22—25°С). Усходы з’яўляюцца праз 9—14 дзён. Пасля гэтага трэба паставiць расаду ў светлае месца. Спачатку сеянцы растуць марудна, i толькi пасля з’яўлення 2-3 сапраўдных лiсткоў рост паскараецца. Вельмi важна iх своечасова палiваць, каб зямля ўвогуле не падсыхала. Загартоўваць раслiну трэба паступова: першы раз зняць плёнку на паўгадзiны, потым больш, а праз тыдзень можна зняць яе ўвогуле. Са з’яўленнем 3-4 асноўных лiсткоў можна пачынаць перасадку. Спачатку ў посуд з мiнiмальным аб’ёмам зямлi (ёмiстасцi з-пад ёгурту), потым, па меры росту раслiны, у большы па аб’ёму посуд. Максiмальны аб’ём зямлi для вялiкай раслiны — 2—4 лiтры. Пол-палу можна трымаць на балконе, а пры тэмпературы +20°С — у адкрытым грунту. Для атрымання спелага насення раслiны з адкрытага грунта цi балкона восенню трэба перанесцi ў дом. Дарослую раслiну можна трымаць больш за два гады. Рост яе дасягае 80—115 см з 20—30 бакавымi галiнамi. Для нарыхтоўкi лекавай сыравiны раслiну зразаюць у час цвiцення пад корань, звязваюць у пучкi i сушаць у цянi на паперы. Сыравiну можна захоўваць да двух гадоў. Як выкарыстоўваць пол-палу. 2 ч. лыжкi травы на 250 г вады. Гатаваць 3—5 мiн, настояць, пiць цёплым па 1/4—1/2 шклянкi 2-3 разы ў суткi на працягу 10—30 дзён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы часта звяртаемся па дапамогу да лекавых раслiн. Зараз не трэба iх нiдзе шукаць, бо ў аптэках ёсць амаль усё
|
|