Цэнтрвыбаркам зарэгiстраваў восем iнiцыятыўных груп
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
На ўчарашнiм пасяджэннi Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў былi зарэгiстраваныя iнiцыятыўныя групы васьмi прэтэндэнтаў на рэгiстрацыю ў якасцi кандыдата ў прэзiдэнты Беларусi. Нiводнай з груп у рэгiстрацыi адмоўлена не было.
Найбольшую колькасць членаў (6212 чалавек) мае iнiцыятыўная група дзеючага прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнкi. Таксама былi зарэгiстраваныя iнiцыятыўныя групы дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнiкоў Сяргея Гайдукевiча, былых парламентарыяў Валерыя Фралова i Сяргея Скрабца. У адносiнах да апошняга, як было падкрэслена на пасяджэннi Цэнтрвыбаркама, сёння абрана мера ўтрымання пад вартай. Тым не менш ён мае права ўдзельнiчаць у выбарах у якасцi кандыдата. Станоўчыя рашэннi Цэнтрвыбаркам прыняў i ў адносiнах да iнiцыятыўных груп экс-старшынi Савета Рэспублiкi Аляксандра Вайтовiча, экс-рэктара БДУ Аляксандра Казулiна. Таксама зарэгiстравана група Аляксандра Мiлiнкевiча, якога падтрымлiваюць некалькi апазiцыйных партый. Пры гэтым Цэнтрвыбаркам звярнуў увагу палiтыка на недапушчальнасць вырабу i распаўсюджвання друкаванай прадукцыi да пачатку перадвыбарнай агiтацыi (што мае месца ў некаторых гарадах краiны). Самыя вялiкiя спрэчкi разгарэлiся на пасяджэннi Цэнтрвыбаркама вакол рэгiстрацыi iнiцыятыўнай групы Зянона Пазняка. Згодна з заканадаўствам, прэзiдэнтам краiны можа стаць асоба, якая пастаянна пражывала на тэрыторыi Беларусi не менш як 10 гадоў перад выбарамi. Згаданы ж палiтык з 1996 года знаходзiцца за мяжой. Праўда, Зянон Пазняк дагэтуль мае мiнскую прапiску. Да таго ж падчас прэзiдэнцкай кампанii 2001 года Цэнтрвыбаркам зарэгiстраваў iнiцыятыўную групу Зянона Пазняка, атрымаўшы тлумачэнне па згаданай праблеме Канстытуцыйнага суда, якi прыйшоў да высновы, што палiтык мае права ўдзельнiчаць у выбарах. «Намi быў створаны прэцэдэнт у 2001 годзе. Грунтуючыся на кансультацыях з Канстытуцыйным судом, мы ўжо прынялi рашэнне аб рэгiстрацыi iнiцыятыўнай групы Зянона Пазняка. Дык давайце будзем паслядоўнымi. Аргументы, якiя былi «за» i «супраць», захавалiся i сёння. Нiчога не змянiлася», — заявiў наконт праблемы сакратар Цэнтрвыбаркама Мiкалай Лазавiк. У вынiку большасць членаў Цэнтрвыбаркама прагаласавалi за тое, каб зарэгiстраваць iнiцыятыўную групу палiтыка, якi знаходзіцца за мяжой.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўчарашнiм пасяджэннi Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў былi зарэгiстраваныя iнiцыятыўныя групы васьмi прэтэ |
|