Закансерваваць – значыць зберагчы
Закансерваваць – значыць зберагчы
У Беларусі створана школа музейных кансерватараў. Культурная спадчына надзвычай безабаронная, лічаць спецыялісты. Яна часта пашкоджваецца ў выніку розных сітуацый: прыродных катаклізмаў, змены асяроддзя і г.д. Нават спецыялізаваная атмасфера фондасховішчаў не выратоўвае каштоўнасці ад разбурэння. Зберагчы спадчыну – задача музейных работнікаў. Школы, падобныя Цэнтру прэвентыўнай кансервацыі пры Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, ёсць у многіх краінах. На Беларусі гэта будзе першая спроба фарміравання функцыянальнай сістэмы кансервацыі археалагічных і этнаграфічных матэрыялаў, а таксама перападрыхтоўкі музейшчыкаў. Паводле слоў дырэктара НМГКБ Пятра Хацько, вучыцца там змогуць прадстаўнікі ўстаноў з усёй Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі створана школа музейных кансерватараў.
|
|