СПОРТ-ТАЙМ
Хто на новенькага?
Яшчэ да адстаўкi Анатоля Байдачнага хадзiлi размовы аб пошуках за межамi нашай краiны новага настаўнiка для нацыянальнай футбольнай зборнай. Хутчэй за ўсё iм можа стаць славацкi спецыялiст Йозэф Хованец, якi ў мiнулым сезоне працаваў у расiйскай «Кубанi». Нагадаем, што зараз выконваючым абавязкi галоўнага трэнера «нацыяналкi» з’яўляецца Юрый Курненiн. Калачоў у «Растове» Летась паўабаронца нацыянальнай футбольнай зборнай Цiмафей Калачоў, правы на якога належалi данецкаму «Шахцёру», ужо ездзiў на прагляд у «Растоў», аднак да падпiсання кантракту гэта не прывяло. Днямi хаўбеку гэта ўдалося-такi зрабiць. Дарэчы, у мiнулым сезоне Калачова арандавалi падмаскоўныя «Хiмкi»: у iх саставе беларус правёў 28 матчаў i забiў тры галы. Хамутоўскi мяняе прапiску Галкiпер нацыянальнай футбольнай зборнай Васiль Хамутоўскi мяняе прапiску: замест румынскага чэмпiянату ён будзе гуляць у расiйскай прэм’ер-лiзе. Пакуль нельга назваць дакладны клуб, вароты якога стане абараняць беларус, затое вядома сума трансферту варотчыка бухарэсцкай «Сцяуы» — 500 тысяч еўра. Перамога гаспадароў Чарговы тур 14-га адкрытага чэмпiянату краiны па хакею з шайбай вызначыўся тым, што ва ўсiх шасцi матчах мацнейшымi на лёдзе аказалiся гаспадары. Узмацнiў сваю пазiцыю лiдар першынства, мiнскае «Юнацтва»: падначаленыя Мiхаiла Захарава з ударным лiкам — 6:1 — засмуцiлi землякоў з «Дынама». Зыход матча памiж магiлёўскiм «Хiмвалакном» i сталiчным «Керамiнам» — 2:1 — прымусiў «драконаў» перамясцiцца з другога на трэцяе месца ў турнiрнай таблiцы. З аднолькавым лiкам завяршылiся сустрэчы кiеўскага «Сокала» супраць наваполацкага «Хiмiка-СКА» i гродзенскага «Нёмана» супраць «Рыгi-2000» — 5:3. «Брэст» перамог лiепайскi «Металургс» — 5:1, а «Гомель» — «Вiцебск» — 4:1. Такiм чынам, у таблiцы лiдзiруюць «Юнацтва» (77 ачкоў), «Сокал» (74) i «Керамiн» (73). Конкурс на лепшую алiмпiйскую песню Жыхар кожнай краiны можа мець дачыненне да блiжэйшых летнiх Алiмпiйскiх гульняў: аргкамiтэт «Пекiн-2008» аб’явiў конкурс на лепшую песню аб спаборнiцтвах i валанцёрах. Галоўнае патрабаванне — адпаведнасць накiрункам Алiмпiяды ў Кiтаi, якая павiнна быць экалагiчна чыстай i самай навуковатэхналагiчнай, а таксама дэвiзу Гульняў — «Адзiн свет — адна мара».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ да адстаўкi Анатоля Байдачнага хадзiлi размовы аб пошуках за межамi нашай краiны новага настаўнiка для нацыянальнай футбольнай зборнай |
|