Месцамi — да мiнус 34
Сяргей КУРКАЧ
Надвор’е Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец, такое халоднае надвор’е прынёс да нас моцны арктычны антыцыклон.Сiноптыкi лiчаць, што на працягу гэтага тыдня захаваецца вельмi халоднае надвор’е. Уначы маразы будуць дасягаць 22—28 градусаў, а месцамi нават да 34. Удзень будзе таксама холадна — 20—26 градусаў марозу. Толькi ўдзень 21 студзеня i на працягу сутак 22 студзеня маразы крыху аслабеюць у паўднёвых раёнах рэспублiкi, бо ў гэтыя днi туды завiтае «вiльготны» цыклон з боку Заходняй Еўропы, якi прынясе з сабою воблачнасць i снег. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у пачатку наступнага тыдня на ўсёй тэрыторыi Беларусi захаваецца вельмi халоднае надвор’е. У панядзелак—аўторак у паўночнай частцы рэспублiкi маразы ўначы будуць дасягаць мiнус 30—34 градусаў. Удзень будзе сонечна i без ападкаў па ўсёй тэрыторыi краiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец, такое халоднае над |
|