Будаўнiкi-жулiкi
Мiкола ДЗЯБЁЛА
На працягу двух гадоў у Мiнскiм раёне група аферыстаў займалася... незаконным будаўнiцтвам жылля.
Як паведамiла «Звяздзе» старшы памочнiк пракурора сталiчнай вобласцi Таццяна Калiнiна, прайдзiсветы, не маючы нават пасведчанняў аб рэгiстрацыi ў якасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, ухiтрылiся атрымаць зямельныя ўчасткi i пабудаваць у Мiнскiм раёне 5 дамоў. Прычым, у трох дамах прадалi грамадзянам больш за 20 кватэр i атрымалi прыбытак амаль у 2 мiльярды рублёў. Яшчэ 24 кватэры, прыбытак ад якiх, па iнфармацыi пракуратуры, мог скласцi каля 5 мiльярдаў рублёў, аферысты прадаць не паспелi. Будаўнiкоў-жулiкаў «вывелi на чыстую ваду» супрацоўнiкi сталiчнага ўпраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю. Днямi крымiнальная справа, узбуджаная па факту незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў дачыненнi арганiзаванай злачыннай групы, накiравана ў суд.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу двух гадоў у Мiнскiм раёне група аферыстаў займалася... незаконным будаўнiцтвам жылля |
|