Пiшыце — i атрымаеце прыз
На жаль, на пачатку трэцяга тысячагоддзя мы ўсё менш i менш атрымлiваем i, зразумела, дасылаем лiсты звычайным, неэлектронным, спосабам. Каб адрадзiць добрую традыцыю, ужо ў дзесяты раз у нашай краiне праводзiцца незвычайнае творчае спаборнiцтва — нацыянальны тур 35-га Мiжнароднага маладзёжнага эпiсталярнага конкурсу, якi ладзяць Мiжнароднае бюро Сусветнага Паштовага саюза i ЮНЕСКО.
Да ўдзелу Белпошта запрашае хлопчыкаў i дзяўчат да 15 гадоў, аб’ём сачынення ў жанры пiсьма на тэму «Я пiшу, каб расказаць табе, як пошта дапамагае мне мець зносiны з навакольным асяроддзем» не павiнен перабольшваць 1000 слоў. Пажадана, каб праца (аддаваць свае творы трэба праз школы, лiцэi i гiмназii) была нядаўна напiсанай i раней не апублiкаванай. Праводзiцца тур будзе ў лютым—сакавiку, пераможцы, вядома, будуць узнагароджаны прэмiяй i прызамi ад Белпошты. А лепшае сачыненне стане ўдзельнiкам ўжо Мiжнароднага конкурсу (два гады таму першае месца заняла менавiта беларуска). Настасся Целешава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жаль, на пачатку трэцяга тысячагоддзя мы ўсё менш i менш атрымлiваем i, зразумела, дасылаем лiсты звычайным, неэлектронным, спосабам
|
|