Найбольш «папулярныя» ў сталiцы — вадзiцелi
Сяргей ГРЫБ
У сярэднiм на аднаго беспрацоўнага ў сталiцы прыпадае 1,6 заяўкi ад наймальнiкаў. У прыватнасцi, як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнскiм гарадскiм цэнтры занятасцi насельнiцтва, па стану на 1 студзеня ў горадзе налiчвалася 8223 беспрацоўныя. I адначасова — 13 587 вакансiй.
Дарэчы, цiкава, што найбольш запатрабаваныя ў Мiнску рабочыя спецыяльнасцi вадзiцеля аўтамабiляў, электраманцёра-электрыка, прыбiральшчыка, зваршчыка, мантажнiка, цесляра, дворнiка. Што да служачых, то асноўны попыт тут — на начальнiкаў аддзелаў, участкаў i iншых падраздзяленняў, iнжынераў-праекцiроўшчыкаў, урачоў-тэрапеўтаў i ўрачоў хуткай дапамогi, медсясцёр, а таксама прарабаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сярэднiм на аднаго беспрацоўнага ў сталiцы прыпадае 1,6 заяўкi ад наймальнiкаў
|
|