Збор подпiсаў завяршыўся
Наталля IЛЬIЧОВА, БЕЛТА
Вылучэнне кандыдатаў у прэзiдэнты Беларусi завяршылася 27 студзеня.
Як праiнфармаваў сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусi Мiкалай Лазавiк, на працягу дня iнiцыятыўныя групы па падтрымцы кандыдатаў павiнны былі здаць усе падпiсныя лiсты ў тэрытарыяльныя выбарчыя камiсii. Затым у дзесяцiдзённы тэрмiн тэрытарыяльныя камiсii ўстанаўлiваюць дакладнасць подпiсаў. Праверцы падлягае не менш як 20 працэнтаў подпiсаў, што паступiлi ў камiсiю ад кожнай iнiцыятыўнай групы. Калi больш як 15 працэнтаў з правераных будуць недакладныя, то праводзiцца паўторнае даследаванне яшчэ 15 працэнтаў. Калi сумарная колькасць недакладных подпiсаў перасягае 15 працэнтаў, праверка спыняецца, а падпiсныя лiсты ў падтрымку таго цi iншага прэтэндэнта ў гэтым раёне або горадзе прызнаюцца несапраўднымi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вылучэнне кандыдатаў у прэзiдэнты Беларусi завяршылася 27 студзеня |
|