Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў Барыса Ельцына
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў першага прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi Барыса Ельцына з 75-годдзем.
«Мне прыемна выказаць словы глыбокай удзячнасцi Вам, першаму прэзiдэнту Расiйскай Федэрацыi, якi стаяў ля вытокаў беларуска-расiйскага яднання», — гаворыцца ў вiншаваннi. Кiраўнiк беларускай дзяржавы адзначыў, што ў гэты, юбiлейны год 10-годдзя з дня падпiсання Дагавора аб утварэннi Супольнiцтва Беларусi i Расii можна з упэўненасцю сказаць, што час пацвердзiў правiльнасць зробленага выбару. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што вялiкi грамадска-палiтычны вопыт Барыса Ельцына, багатыя веды ў галiне дзяржаўнага будаўнiцтва будуць яшчэ многiя гады прыносiць карысць Расii. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў першага прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi Барыса Ельцына з 75-годдзем |
|