Беларусь захавала iмiдж надзейнага фiнансавага партнёра
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
Рэспублiка Беларусь захавала iмiдж надзейнага фiнансавага партнёра для знешнiх крэдытораў. У мiнулым годзе своечасова i поўнасцю выкананы абавязацельствы па знешнiх даўгах у памеры каля $100 млн. Аб гэтым заявiў мiнiстр фiнансаў Мiкалай КОРБУТ на пасяджэннi калегii Мiнiстэрства фiнансаў, дзе абмяркоўвалiся вынiкi выканання бюджэту 2005 года i задачы на 2006-ы.
Завершаны плацяжы па крэдытах Мiжнароднага валютнага фонду, выдадзеных у 1993—1995 гадах на суму $190 млн, адзначыў мiнiстр. На працягу мiнулага года прыцягнуты значныя сродкi ў парадку фiнансавання дэфiцыту бюджэту: гэта ўрадавы крэдыт Расii — $146 млн, крэдыт Мiжнароднага кансорцыума банкаў — $32 млн. Мiнфiн прымае актыўны ўдзел у рабоце з Сусветным банкам па падрыхтоўцы крэдытнага праекта па лiквiдацыi наступстваў чарнобыльскай аварыi ў пацярпелых раёнах Беларусi. Агульны памер гэтага крэдыту складзе $50 млн. Чакаецца, што рэалiзацыя праекта пачнецца ў 2006 годзе, адзначыў Мiкалай Корбут.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiка Беларусь захавала iмiдж надзейнага фiнансавага партнёра для знешнiх крэдытораў. У мiнулым годзе своечасова i поўнасцю выкананы абавязацельс
|
|