Вызначаны першыя дэлегаты ад Гомельшчыны
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
НАРОДНЫ СХОД: НАПЯРЭДАДНІ У Хойнiцкiм раёне назвалi дзевяцярых удзельнiкаў Усебеларускага народнага сходу.Гэта самыя дастойныя людзi, якiя карыстаюцца вялiкiм аўтарытэтам. Узяць, напрыклад, механiзатара камунальнага сельскагаспадарчага унiтарнага прадпрыемства «Судкова» Рыгора Сцiшанка, члена Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi. Ён двойчы выходзiў пераможцам у рэспублiканскiм спаборнiцтве «Дажынкi». Дэлегатам народнага сходу была названа таксама член БРСМ, малады спецыялiст Аксана Сiраж. Ёй, настаўнiцы Вiцьеўскай сярэдняй школы, прысвоена званне «Настаўнiк года». А вось старшыня Барысаўшчанскага сельсавета Алена Уладзiмiраўна Сташкевiч прыме ўдзел у рабоце Усебеларускага народнага сходу ўжо ў другi раз, i гэта сведчыць аб высокiм даверы да яе вяскоўцаў. Выбраны таксама дэлегаты рэспублiканскага форуму i ад Акцябрскага раёна. Сярод iх — аператар машыннага даення з КСУП «Чырвонаслабодскае» Валянцiна Сажына, у якой за мiнулы год лепшы паказчык у раёне па надоях малака ад каровы (пяць тон), экскаватаршчык ААТ «Акцябраграсэрвiс» Юрый Жалязняк, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва Васiль Лаханскi, старшыня раённага прафсаюза работнiкаў аграпрамысловага комплексу Павел Гармаш i iншыя, усяго восем чалавек. А ў абласным цэнтры закончылася вылучэнне ўпаўнаважаных на раённыя i гарадскiя сходы. Дэлегаты на трэцi Усебеларускi сход былі названы ўчора.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Хойнiцкiм раёне назвалi дзевяцярых удзельнiкаў Усебеларускага народнага сходу |
|