| 7,3 млрд акцый — дзяржаўныя
      
					Iгар ГРЫШЫН
На 1 студзеня гэтага года ва ўласнасцi дзяржавы знаходзiлася 7,3 млрд акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, што былi створаны ў працэсе прыватызацыi аб’ектаў дзяржуласнасцi, або 68,5 працэнта ад агульнай колькасцi эмiтаваных акцый. Як паведамляюць у Мiнэканомiкi, згаданыя акцыi маюцца ў статутных фондах 634 акцыянерных таварыстваў 22 мiнiстэрстваў i ведамстваў. Прычым у 355 ААТ доля дзяржавы складае звыш 75 працэнтаў, у 80 — ад 50 да 75 працэнтаў, у 122 — ад 25 да 50 працэнтаў, у 77 — да 25 працэнтаў. У статутным фондзе 270 ААТ доля РБ адсутнiчае ў вынiку лiквiдацыi або рэарганiзацыi таварыстваў, перадачы акцый у камунальную ўласнасць або продажу пакетаў акцый у поўным аб’ёме. Таксама доля РБ маецца ў 11 ЗАТ, 2 таварыствах з абмежаванай адказнасцю i 4 ААТ, што былi створаны не ў працэсе прыватызацыi. 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так На 1 студзеня гэтага года ва ўласнасцi дзяржавы знаходзiлася 7,3 млрд акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, што былi створаны ў працэсе прыватызацыi 
 | 
		
		
		 |