Сэрца ў падарунак
Алеся КУРАЛЕСАВА
Ёсць нагода Сёння ўсе закаханыя ўсiх краiн свету адзначаюць, можна сказаць, «прафесiйнае свята» — Дзень святога Валянцiна. Кананiзаваны пасля смерцi святар у свой час заключаў шлюбы «сардэчныя», а не «разлiковыя», дапамагаў маладым людзям нават супраць волi iх бацькоў. Паводле легенды, за кратамi ў самога Валянцiна завязалiся пяшчотныя адносiны з дачкой турэмшчыка, але звязаць з ёй свой лёс ён ужо не паспеў, затое навечна зрабiўся апекуном i ахоўнiкам закаханых.З даўнiх часоў па традыцыi закаханыя 14 лютага дораць адзiн аднаму падарункi. Самым правiльным лiчыцца «валянцiнка» — ананiмная паштоўка ў форме сардэчка, дзеля большай таямнiчасцi напiсаная справа налева цi левай рукой. Аднак гэта не з’яўляецца выключным правiлам, i ў гiсторыi чалавецтва траплялiся самыя незвычайныя «валянцiнкi»... Напрыклад, самая цяжкая «валянцiнка» важыць каля 2268 кг i прадстаўляе сабой гiганцкi стол у форме сэрца. Яго на працягу некалькiх гадоў выдзяўбаў з каралу цярплiвы латышскi эмiгрант Эдуард Лiдскалныньш. Цуда-стол i цяпер захаваўся — у амерыканскiм гарадку Хоўмстэд. Самай вялiкай лiчыцца паштоўка, усталяваная ў 2000 годзе ў цэнтры Бамбея. Праўда, гэта нiякi не рамантычны ўчынак якога-небудзь багатага закаханага iндыйца, а прадуманы рэкламны ход мясцовай кампанii па вытворчасцi марожанага. Уладальнiкi свайго дасягнулi — трапiлi ў «Кнiгу рэкордаў Гiнэса». А паштоўку мноства людзей скарысталi па прызначэнню. Безумоўна, адным з найбольш дарагiх падарункаў да Дня закаханых стала залатая валянцiнка, падораная Арыстоцелем Анасiсам спявачцы Марыi Калас. Зграбная драбяза была ўсыпана брыльянтамi i загорнута ў норкавае футра. Жыхары Токiо штогод 14 лютага праводзяць арыгiнальны конкурс. На адной з плошчаў горада ўсталёўваецца памост, куды можа падняцца любы жадаючы i пракрычаць словы прызнання свайму каханаму цi каханай. Чым гучней гучыць гэты гiмн кахання i чым даўжэйшае рэха, тым большая верагоднасць стаць пераможцам спаборнiцтва. Англiчане з гарадка Уэст-Мiлдэнс зварылi да 14 лютага спецыяльнае пiва. I назву яму далi надзiва нерамантычную: «Бабнiк». Праўда, колер у пiва светла-ружовы — дзякуючы ўваходзячаму ў састаў цёрну. Сам напой дастаткова моцны, каля 6 працэнтаў алкаголю — бо ў яго дабаўлены мясцовы джын. Першае, як тлумачаць пiвавары, зроблена для жанчын — каб змякчыць iх сэрцы, а другое для мужчын — каб развязаць iх языкi. Спадзяюся, што нам з вамi такiх радыкальных мераў не спатрэбiцца. I што адным «спецыяльна вылучаным днём» сапраўдныя закаханыя не абмяжуюцца, каб выказаць прадмету сваiх пачуццяў усе патрэбныя i непатрэбныя, але такiя пяшчотныя словы...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ўсе закаханыя ўсiх краiн свету адзначаюць, можна сказаць, «прафесiйнае свята» — Дзень святога Валянцiна
|
|