Прэзiдэнт падпiсаў указ аб мерах па стварэнню ўмоў для развiцця ў рэспублiцы цяплiчнай гаспадаркi
У мэтах задавальнення патрэбнасцяў насельнiцтва рэспублiкi ў агароднiннай прадукцыi прэзiдэнт Беларусi 9 лютага падпiсаў Указ нумар 90 «Аб мерах па стварэнню ўмоў для развiцця ў рэспублiцы цяплiчнай гаспадаркi».
У адпаведнасцi з дакументам ААТ «Белаграпрамбанк» пад гарантыю ўрада будзе выдаваць у 2006 годзе льготныя крэдыты на будаўнiцтва ў кожнай вобласцi зiмовых энергазберагальных цяплiц, а таксама набыццё канструкцый i тэхналагiчнага абсталявання для iх на суму Br135,9 млрд. Атрымальнiкамi сродкаў вызначаны 8 арганiзацый рэспублiкi, у якiх ажыццяўляецца будаўнiцтва цяплiц. Ад абкладання мытнымi пошлiнамi на суму каля 7,6 млн еўра вызвалены ўвозiмыя ў рэспублiку канструкцыi i тэхналагiчнае абсталяванне для будаўнiцтва цяплiц. Юрыдычным асобам, якiя ажыццявiлi ў 2005 i 2006 гадах увоз такога абсталявання, будзе аказана фiнансавая дапамога ў выглядзе субсiдый для выплаты падатку на дабаўленую вартасць. Рэалiзацыя палажэнняў указа дасць магчымасць знiзiць кошт будаўнiцтва энергазберагальных зiмовых цяплiц, а ў канчатковым вынiку — i затраты на вытворчасць агароднiннай прадукцыi. Паводле разлiкаў Мiнсельгасхарча ўвод новых энергазберагальных цяплiц дасць магчымасць дасягнуць ураджайнасцi агароднiнных культур (агуркi, памiдоры) да 55—60 кг з аднаго квадратнага метра i валавога збору iх да 24 тыс.тон, а таксама знiзiць сабекошт прадукцыi на 20—30 працэнтаў. Да 2010 года ў рэспублiцы плануецца выйсцi на вытворчасць агароднiны закрытага грунту ў аб’ёме 90 тыс.тон, або 9 кг на аднаго жыхара рэспублiкi (цяпер — 6,1 кг). Указам вызначаны таксама службовыя асобы, на якiх ускладзена персанальная адказнасць за ўвод да 1 студзеня 2007 года ў эксплуатацыю цяплiц i дасягненне арганiзацыямi асноўных мэтавых прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мэтах задавальнення патрэбнасцяў насельнiцтва рэспублiкi ў агароднiннай прадукцыi прэзiдэнт Беларусi 9 лютага падпiсаў Указ нумар 90 «Аб мерах па ст
|
|