Сэрцу патрэбна какава...Iнфарм-укол Вучоныя вылучылi з какавы адзiн з бiяактыўных кампанентаў, якi робiць яе карыснай для сардэчна-сасудзiстай сiстэмы. Высветлiлася, што флаванол па iменi мiнус-эпiкатэхiн уздзейнiчае на эпiтэлiй сасудаў як медыятар i прыводзiць да пашырэння iх прасвету.Мiнус-эпiкатэхiн утрымлiваюць многiя фрукты i садавiна, зялёны чай, чырвонае вiно, аднак асаблiва багатая на яго какава. Перавагi дыеты, багатай на флаванолы, вучоныя разглядалi на прыкладзе iндзейцаў Куна, якiя пражываюць у Панаме. Тыя надзвычай рэдка пакутуюць ад гiпертанii ў параўнаннi з тымi, хто жыве на мацерыку. Iндзейцы Куна традыцыйна п“юць шмат какавы — прыкладна 3—4 кубкi штодня. Для новага даследавання аўтары прапанавалi здаровым мужчынам какаву з розным утрыманнем флаванолаў. Расшырэнне сасудаў назiралася ў тых, хто пiў напой з высокiм утрыманнем апошнiх. ...А БУДУЧЫМ МАЦI — ТЛУСТАЯ РЫБА У жанчын, якiя падчас цяжарнасцi ўжываюць больш рыбы, якая ўтрымлiвае тлустыя кiслоты амега-3, часцей нараджаюцца разумныя i кантактныя дзецi, заяўляюць вучоныя. Кiслата амега-3, якая ўтрымлiваецца ў тлустай рыбе, вызначае разумовыя здольнасцi дзiцяцi, дробную маторыку i маторна-рухальную каардынацыю, а яе недахоп можа прывесцi да асацыяльных паводзiнаў. Даследчыкi выкарысталi даныя 14 тысяч будучых мацi i iх нованароджаных. Аказалася, што дзецi, якiя дэманстравалi ва ўзросце 3,5 года найлепшыя паказчыкi ў маторыцы, былi народжаны матулямi, якiя ўжывалi найбольшую колькасць тлустай рыбы падчас цяжарнасцi. Рыба — багатая крынiца кiслаты амега-3, аднак вядома, што яна ўтрымлiвае таксама высокую канцэнтрацыю дыяксiну. Па гэтай прычыне амерыканскiя вучоныя рэкамендуюць жанчынам, якiя плануюць нарадзiць дзiця, цяжарным i тым, хто прытрымлiваецца груднога выкормлiвання, ужываць не больш за дзве порцыi тлустай рыбы на тыдзень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучоныя вылучылi з какавы адзiн з бiяактыўных кампанентаў, якi робiць яе карыснай для сардэчна-сасудзiстай сiстэмы
|
|