21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Леанiд ГУЛЯКА: «Дзяржава аказвае падтрымку ўсiм канфесiям i рэлiгiйным напрамкам»

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская дзяржава аказвае падтрымку ўсiм канфесiям i рэлiгiйным напрамкам. Прыярытэты дзяржаўнай палiтыкi ў этнаканфесiянальнай сферы былi яшчэ раз падкрэслены на трэцiм Усебеларускiм народным сходзе — кожны грамадзянiн мае права на веравызнанне. Аб гэтым заявiў сёння на прэс-канферэнцыi ў Мiнску старшыня Камiтэта па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў пры Савеце Мiнiстраў рэспублiкi Леанiд Гуляка.

Цяпер вядзецца паспяховая рэалiзацыя Пагаднення аб супрацоўнiцтве памiж дзяржавай i Беларускай праваслаўнай царквой. У развiццё гэтага дакумента, падпiсанага ў 2003 годзе, 13 мiнiстэрстваў i ведамстваў распрацавалi свае праграмы ўзаемадзеяння з Беларускiм Экзархатам. Канструктыўны дыялог дзяржава вядзе i з iншымi традыцыйнымi для нашага рэгiёну канфесiямi.

Прынцып забеспячэння канстытуцыйных правоў грамадзян пакладзены i ў аснову дзяржаўнай палiтыкi ў сферы мiжнацыянальных адносiнаў. «У Беларусi нiхто не можа сказаць, што адчувае дыскамфорт з-за нацыянальнай прыналежнасцi», — сказаў Леанiд Гуляка.

У сувязi з гэтым ён нагадаў, што ў лютым гэтага года пры камiтэце быў створаны Кансультатыўны савет. У яго ўвайшлi кiраўнiкi 26 рэспублiканскiх культурна-нацыянальных грамадскiх аб’яднанняў, створаных дыяспарамi, якiя пражываюць у Беларусi. Прадстаўнiкi аб’яднанняў — аўтарытэтныя i паважаныя ў нашай краiне i свеце грамадзяне, якiя ўносяць вялiкi ўклад у захаванне i развiццё гiсторыка-культурнай спадчыны i традыцый як сваiх народаў, так i беларусаў.

Асноўныя задачы савета — садзейнiчанне працэсам iнтэграцыi грамадзян розных нацыянальнасцяў у беларускае грамадства, захаванне i ўмацаванне мiжнацыянальнай згоды, а таксама аказанне дапамогi ў правядзеннi культурных i адукацыйных мерапрыемстваў. Дзейнасць савета будзе садзейнiчаць умацаванню супрацоўнiцтва камiтэта i нацыянальных аб’яднанняў, аператыўнаму вырашэнню пытанняў. Акрамя таго, гэты орган прызначаны павысiць эфектыўнасць рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi па падтрымцы нацыянальных грамадскiх аб’яднанняў.

У Беларусi дзейнiчаюць 124 нацыянальна-культурныя грамадскiя аб’яднаннi 25 нацыянальных супольнасцяў.

Аляксандр СУХАВЕРХI, БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская дзяржава аказвае падтрымку ўсiм канфесiям i рэлiгiйным напрамкам. Прыярытэты дзяржаўнай палiтыкi ў этнаканфесiянальнай сферы былi яшчэ раз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика