21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Урад адобрыў праект прэзiдэнцкай праграмы «Дзецi Беларусi» на 2006—2010 гады

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА

Прэзiдыум Савета Мiнiстраў адобрыў праект прэзiдэнцкай праграмы «Дзецi Беларусi» на 2006—2010 гады. Падпраграма «Дзiцячае харчаванне», якая ўваходзiць у гэты дакумент, павiнна быць дапрацаваная на працягу трох дзён. Такое рашэнне прынята на пасяджэннi Прэзiдыума Саўмiна 21 сакавiка. Яно прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага.

Кiраўнiк урада адзначыў, што рэалiзацыя праграмы павiнна стаць стымулюючым фактарам для развiцця i падтрымкi сем’яў.

Як паведамiў, прадстаўляючы гэты дакумент, вiцэ-прэм’ер Аляксандр Косiнец, асноўная задача праекта прэзiдэнцкай праграмы — павышэнне якасцi жыцця сем’яў i дзяцей. На першае месца ставiцца падпраграма «Сацыяльная абарона сям’i i дзяцей», якая прадугледжвае мерапрыемствы па сацыяльнай абароне ўсiх дзяцей i ўсiх сем’яў, што выхоўваюць дзяцей. Намечана павышэнне памеру дапамог па догляду дзяцей ва ўзросце да трох гадоў. У 2008 годзе памер дапамог павялiчыцца да 80 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму (БПМ), у 2009-м — да 100 працэнтаў БПМ. Упершыню ўнесена норма аб прадастаўленнi бясплатнага харчавання дзецям да двух гадоў. Цяпер такую магчымасць маюць толькi дзецi са шматдзетных сем’яў i сем’яў студэнтаў, пры ўмове, што сярэднедушавы сукупны даход на члена сям’i не перасягае 20 працэнтаў мiнiмальнага спажывецкага бюджэту, гэта значыць цяпер складае не больш за Br48 тыс. 880.

У праекце прапануецца ўстанавiць крытэрый патрэбнасцi для ўсiх сем’яў на ўзроўнi 60 працэнтаў БПМ, што цяпер складае Br94 тыс. 872.

Акрамя таго, павялiчваецца фiнансавая падтрымка сем’яў, узровень пагашэння сем’ям фiнансавай запазычанасцi за крэдыты. Так, напрыклад, прапануецца павялiчыць памер фiнансавай падтрымкi па льготных крэдытах пры нараджэннi трэцяга дзiцяцi з 30 працэнтаў да 50 працэнтаў. Маладыя сем’i, у якiх нарадзiлася першае дзiця, будуць атрымлiваць фiнансавую дапамогу ў памеры 20 бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму на будаўнiцтва i рэканструкцыю жылля.

Па даручэнню прэзiдэнта гэта праграма была iстотна дапрацавана. У першапачатковым варыянце кошт яе мерапрыемстваў складаў Br467,14 млрд. У зацвержданым праекце праграмы прадугледжана фiнансаванне ў памеры Br1 трлн. 423,3 млрд. Кошт будаўнiчай часткi праекта павялiчыўся са Br160,6 млрд. да Br190,13 млрд.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдыум Савета Мiнiстраў адобрыў праект прэзiдэнцкай праграмы «Дзецi Беларусi» на 2006—2010 гады. Падпраграма «Дзiцячае харчаванне», якая ўваходзiць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика