Дарагiя беларусы i расiяне!
У навейшай гiсторыi Беларусi i Расii 2 красавiка — асаблiвы дзень. 10 гадоў таму, выконваючы волю народаў, нашы дзяржавы зрабiлi свой адзiна правiльны выбар, у якiм залог адраджэння iх эканамiчнай i палiтычнай магутнасцi.
Удалося дабiцца многага. За дзесяцiгоддзе аб’ём узаемнага гандлю ўзрос больш як у тры разы. Мнагакратна ўзмоцнена супрацоўнiцтва ў абароннай сферы. Нашы краiны з агульных пазiцый падыходзяць да вырашэння найбольш актуальных мiжнародных праблем. Рэалiзацыя падпiсаных у 2006 годзе пагадненняў аб роўных правах беларусаў i расiян павысiць iх сацыяльную абароненасць. Саюз Беларусi i Расii — лакаматыў iнтэграцыйных працэсаў. Гэту ролю мы зможам захаваць за сабой толькi рухаючыся наперад, ствараючы адзiную эканамiчную, iнфармацыйную i навукова-тэхналагiчную прастору, паляпшаючы дабрабыт грамадзян. Глыбока перакананы, што, грунтуючыся на прынцыпах раўнапраўнага партнёрства, мы пабудуем новую мадэль эфектыўнага мiждзяржаўнага аб’яднання, у якiм будзе камфортна жыць многiм народам. Дарагiя сябры! Поспехi ў саюзным будаўнiцтве былi б не магчымы без падтрымкi, якую вы аказваеце гэтаму працэсу. Сёння з усёй упэўненасцю можна заявiць: Саюз Беларусi i Расii адбыўся. Яго жыццёвая сiла — у нашым адзiнстве, у гарантыi нашчадкам дастойнай будучынi. Прымiце самыя цёплыя вiншаваннi са светлым святам — Днём яднання народаў Беларусi i Расii. Няхай наш агульны дом будзе крынiцай дабра i мудрасцi. Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У навейшай гiсторыi Беларусi i Расii 2 красавiка — асаблiвы дзень. 10 гадоў таму, выконваючы волю народаў, нашы дзяржавы зрабiлi свой адзiна правiльны
|
|