21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусi прадоўжыцца работа па стварэнню спрыяльных умоў для прадпрымальнiкаў

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб вынiках праведзеных праверак гатоўнасцi агракомплексу да пасяўной кампанii далажыў 29 сакавiка прэзiдэнту Беларусi старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Анатоль Тозiк.

Як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, сёлетняя пасяўная будзе мець асаблiвы характар: з-за ўмоў надвор’я яна павiнна быць праведзена ў значна больш сцiслыя тэрмiны, чым у папярэднiя гады. У лiку першарадных пытанняў, якiя ў блiжэйшы час будуць знаходзiцца ў цэнтры ўвагi, — забеспячэнне сельгасарганiзацый гаручым, паскарэнне паставак мiнеральных угнаенняў i сродкаў аховы раслiн, аснашчэнне сельскагаспадарчай тэхнiкi рухавiкамi пасля iх рамонту.

Анатоль Тозiк праiнфармаваў прэзiдэнта аб рэалiзацыi Указа нумар 148 ад 24 сакавiка 2005 года «Аб неадкладных мерах па падтрымцы прадпрымальнiцтва». Як падкрэслiў кiраўнiк Камiтэта дзяржкантролю, «у цэлым дакумент выконваецца», аднак яшчэ застаўся шэраг важных аспектаў, якiя неабходна вырашыць, у тым лiку i праз дадатковыя нарматыўныя акты кiраўнiка дзяржавы. Гэта, у прыватнасцi, датычыцца ўдакладнення парадку фармiравання арэнднай платы за гандлёвыя месцы (часта яна па-ранейшаму завышаецца), платы за дадатковыя паслугi i законнасцi яе спагнання ў шэрагу выпадкаў.

Яшчэ адно актуальнае пытанне — аўтастаянкi каля рынкаў. На думку Анатоля Тозiка, на неахоўных стаянках, якiя не забяспечваюць захаванасць машын, немэтазгодна браць плату толькi за тое, што чалавек паставiў там свой аўтамабiль. Кiраўнiк дзяржавы падтрымаў унесеныя ў сувязi з гэтым прапановы. Як было адзначана, будуць прыняты меры па вырашэнню ўсiх узнятых пытанняў у мэтах далейшага стварэння максiмальна спрыяльных умоў для дзейнасцi прадпрымальнiкаў.

Анатоль Тозiк таксама далажыў прэзiдэнту аб праекце Указа аб падтрымцы развiцця сельскага турызму ў Беларусi (аграэкатурызму). Гэта новы напрамак з улiкам унiкальнай беларускай прыроды, клiматычных умоў можа быць вельмi перспектыўным. Прэзiдэнт падтрымаў унесеныя iнiцыятывы. З прыняццем адпаведнага дакумента ў Беларусi будуць створаны спрыяльныя ўмовы для развiцця гэтага новага вiду бiзнэсу, што дасць магчымасць стварыць i новыя рабочыя месцы. Паводле ацэнак спецыялiстаў, аграэкатурызм зацiкавiць адпачынкам у беларускай вёсцы значную колькасць не толькi iншаземцаў, але i жыхароў буйных гарадоў нашай рэспублiкi.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб вынiках праведзеных праверак гатоўнасцi агракомплексу да пасяўной кампанii далажыў 29 сакавiка прэзiдэнту Беларусi старшыня Камiтэта дзяржаўнага ка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика