Судзяць «адмарозкаў»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
У следчым iзалятары № 1 Мiнска пачаўся працэс над цэлай злачыннай арганiзацыяй, якая атрымала назву «Марозаўская».
Паводле звестак Пракуратуры Беларусi, гэтая банда доўгi час трымала ў страху Гомель i Гомельскую вобласць. На рахунку «адмарозкаў» больш за 100 злачынстваў, у тым лiку забойствы 16 чалавек, замахi на забойства 5 чалавек, а таксама шэраг iншых цяжкiх i асаблiва цяжкiх злачынстваў. Праваахоўным органам удалося прыцягнуць да крымiнальнай адказнасцi 46 удзельнiкаў гэтай злачыннай арганiзацыi. Аб размаху дзейнасцi i небяспечнасцi «марозаўскай» банды сведчыць i той факт, што справу разглядае судовая калегiя па крымiнальных справах Вярхоўнага Суда Беларусi, а дзяржаўнае абвiнавачванне падтрымлiваюць супрацоўнiкi рэспублiканскай Пракуратуры. У мэтах забеспячэння бяспекi пацярпеўшых, сведкаў i iншых асоб працэс праходзiць за зачыненымi дзвярыма ў памяшканнi сталiчнага следчага iзалятара № 1.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У следчым iзалятары № 1 Мiнска пачаўся працэс над цэлай злачыннай арганiзацыяй, якая атрымала назву «Марозаўская»
|
|