21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падарожжа ў рай

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ

(Працяг. Пачатак у нумары за 11 мая.)

У параўнаннi са страказой-«Фокерам», якi ляцеў з Мiнска, «Боiнг-777», якi накiроўваўся ў Мельбурн праз Сiнгапур, здаўся велiзарным монстрам. Тры вялiкiя салоны на 340 чалавек. Прычым у насавым адсеку месцы для пасажыраў бiзнэс-класа. Гэта значыць, што ў гэтым салоне па баках i ў цэнтры замест трох радоў крэслаў — па два. Плюс узмоцненая павага да яго клiентаў.

Адметна, што ўнушальны аб’ём лайнера дазваляе адчуваць сябе камфортна ў такой замкнутай прасторы, нават калi самалёт забiты пад завязку людзьмi самых розных рас i веры. Хвiлiны перад узлётам праходзяць як адно iмгненне. У галаве не ўкладваецца: як такая махiна з цэлым пасёлкам i пажыткамi людзей адным махам можа ўзляцець?.. У рэальнасцi аказваецца ўсё намнога прасцей. Некалькi iмкненняў — i ўзлётная паласа пад крылом самалёта. Сказваецца, што ў далёкiх бесперасадачных рэйсах я ўжо быў. Успомнiў, што апошнi раз амаль 10-гадзiнны палёт быў ужо ў далёкiм 1989 годзе, вясной, калi пакiдаў марскiя прасторы Камчаткi i ляцеў на дэмбель... Цяперашнi палёт нечым таксама нагадваў матроскую маладосць. Рознiца толькi ў тым, што тады пад крылом самалёта я адзначаў для сябе горы, рэкi, гарады Савецкага Саюза. Цяпер жа зусiм iншыя асацыяцыi... Украiна, Чэчня, Iрак, Iран, Афганiстан, Пакiстан... Разумееце да чаго хiлю? Справа ў тым, што для больш камфортнага баўлення часу ў кожным крэсле аэробуса ўманцiраваны тэлеманiторы, на якiх у вiдэарэжыме транслюецца шмат каналаў. З дапамогай навушнiкаў вы можаце акунуцца ў гукавы акiян музыкi цi «пачуць» стары забыты кiнафiльм. А можна паспрабаваць i «экстрыму». На адным з каналаў «у прамым эфiры» малюецца маршрут самалёта на фоне геаграфiчнай карты. Узляцелi з Вены — вось вам абрысы аўстрыйскай сталiцы, непадалёк Брацiслава, Будапешт... Потым плаўна пералятаем на тэрыторыю Украiны. Калi не думаць, што там раптам могуць праходзiць вучэннi процiпаветраных сiл, байцы якiх маюць «заслужаную» рэпутацыю па збiванню грамадзянскiх самалётаў. Пазней гэтыя думкi пераносiш у плоскасць жартаў, бо фраза «паважаныя пасажыры, пралятаем над тэрыторыяй Украiны» паспела ўжо набыць гумарыстычны сэнс. Увогуле на вышынi больш чым 10 тысяч метраў не варта перагортваць у памяцi апошнiя навiны з поля бою. Нават калi пралятаеш у межах знаходжання цi непадалёк ад сцежак Шамiля Басаева, Бен Ладана, паслядоўнiкаў Садама Хусейна... Штодзень праз гэты паветраны калiдор пралятаюць дзесяткi самалётаў, i не чуваць, каб каго-небудзь накрылi «сцiнгерам». Лепш звярнуць увагу на сцюардэс, якiя лiха ўпраўляюцца з дастаўкай да кожнага пасажыра самых разнастайных напiткаў, а таксама прапануюць шырокi выбар палётных харчовых набораў, у тым лiку i з гарачымi стравамi...

Амаль 12-гадзiнны бесперасадачны палёт да вострава Сiнгапур, якi можна параўнаць з райскiм кутком, бо на працягу года тэмпература паветра нiжэй 30 градусаў не апускаецца, заканчваецца. За экватар пераляцелi ўсяго сотню кiламетраў. Мяккая пасадка ў адным з буйнейшых аэрапортаў свету i — прывiтанне тропiкам. Нас сустракае ранiца... Праўда, петушыных спеваў не чуваць. Мы адагналi час назад у параўнаннi з мiнскiм на цэлых 5 гадзiн. Хочацца адпачыць. Праўда, па ўмовах знажоджання ў Сiнгапуры да 12 гадзiн дня мы не будзем засяляцца ў гасцiнiцу, каб не плацiць за лiшнiя суткi. Ёсць дамоўленасць аб правядзеннi экскурсii па Сiнгапуры, плошча якога крыху больш за 600 квадратных кiламетраў. Некалькi гадзiн «перакуру» ў гатэлi «Пенiнсула», дзе пакiнуты ўсе рэчы, — i наперад. «Перапад» часовых паясоў i хранiчнае недасыпанне на працягу двух сутак даюць аб сабе знаць: у вочы хоць запалкi ўстаўляй, каб не закрывалiся. У кампазiцыi з двухдзённай шчацiнай погляды многiх беларускiх падарожнiкаў на самай справе выклiкаюць жаль. Але ж адкатаць 30 экскурсiйных «баксаў» трэба. У паўсне праходзiць фотасесiя на фоне сiнгапурскiх хмарачосаў, у кампанii з жоўтым пiтонам, гаспадар якога адаб’е капейку на «русо турысто». Далей пайшло наведванне храмаў кiтайскай i iндыйскай культур. Паралельна матаем на вус, што ў Сiнгапуры 80 працэнтаў насельнiцтва складаюць кiтайцы, за iмi iдуць iндусы, малайцы... Асiмiляваныя i карэнныя жыхары размаўляюць на 4 мовах. Адна з iх — асноўная. Англiйская. Яшчэ ў сярэдзiне мiнулага стагоддзя «райскi» востраў быў у падначаленнi губернатара — даверанай асобы каралеўства Вялiкабрытанii. Калi адбылося каланiяльнае «пацяпленне», Сiнгапур атрымаў незалежнасць. У яго кароткай гiсторыi ёсць старонка, калi востраў быў далучаны да Малайзii, тэрыторыi якой раскiнуты па многiх паралелях i мерыдыянах Паўднёва-Усходняй Азii. Аднак несумяшчальнасць веравызнання — малайцы прытрымлiваюцца мусульманскай веры, сiнгапурцы — прыхiльнiкi iншых канфесiйных накiрункаў, прывяла да таго, што ў рэшце рэшт Сiнгапур стаў па-сапраўднаму незалежнай дзяржавай. I сёння — гэта ўзор таго, як за адносна кароткi часавы адрэзак з адсталай дзяржавы ператварыўся ў квiтнеючы край, якi адыгрывае важнейшую ролю ў дастаўцы грузаў па ўсiм зямным шары марскiм шляхам i як транзiтная краiна для многiх авiякампанiй свету... Iншыя эпiтэты ў адрас цуда-дзяржавы, якiя ракой лiлiся з вуснаў экскурсавода, я хацеў бы пакiнуць убаку, бо сённяшнiя патэнцыяльныя турысты змогуць любую iнфармацыю ўзяць з любога даведнiка. Iншая справа — нацыянальны каларыт, менталiтэт сiнгапурцаў вачыма беларуса за пару-тройку дзён знаходжання на лiнii экватара...

Першыя пазнаннi менталiтэту сiнгапурцаў прыйшлiся якраз на поўдзень. Калi беларуская дэлегацыя, адмучыўшы экскурсiю, рашуча рушыла на рэцэпцыю, каб атрымаць ключы ад нумароў з мэтай хутчэй прыняць душ i кiнуць свае косцi на койкi, ёй быў дадзены рашучы адпор. Маўляў, грошы за пражыванне турфiрмай не пералiчаны, так што збiрайце ў тэрмiновым парадку неабходную суму i плацiце куш, iнакш нумары будуць зняты з бронi i нам прыйдзецца праводзiць некалькi дзён у межах блiжэйшага Макдональдса... Тут, як кажуць, карцiна Рэпiна «Не чакалi». Цяжка сабе ўявiць унутраны стан кожнага з нас. Тут якраз час успомнiць пра сiрот, бо на самай справе прадстаўнiка турфiрмы з намi не было, i чаму гатэль не атрымаў грошай, мы маглi толькi здагадвацца. Няўжо кiдалава?!

Мiнск—Вена—Сiнгапур—Мельбурн—Мiнск.

(Працяг будзе).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У параўнаннi са страказой-«Фокерам», якi ляцеў з Мiнска, «Боiнг-777», якi накiроўваўся ў Мельбурн праз Сiнгапур, здаўся велiзарным монстрам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика