21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пад сузор’ем «Славянскага базару»

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пад сузор’ем «Славянскага базару»

Верагодна,  у  Віцебску  неўзабаве  з’явіцца унікальны  музей,  аналагаў  якому  няма  нідзе  ў  свеце

Салідны ўрадавы “дэсант” на чале з намеснікам прэм’ер-міністра краіны Аляксандрам Косінцам адразу пасля свята Вялікай Перамогі высадзіўся ў горадзе на Дзвіне, дзе адбылося пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні чарговага Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску-2006”. Адметнасць славутага мерапрыемства не толькі ў тым, што сёлета яно будзе юбілейным, 15-м па ліку, а і ў тым, што ў межах фестывалю распрацоўваюцца ўрачыстасці і мерапрыемствы з нагоды 10-годдзя заснавання Саюзнай дзяржавы. Юбілейны “Славянскі базар у Віцебску” адбудзецца з 7-га па 14 ліпеня. 

Кіраўнік дзяржавы прызначыў Аляксандра Косінца старшынёй аргкамітэта, а намеснікам старшыні – губернатара Віцебскай вобласці Уладзіміра Андрэйчанку. У складзе аргкамітэта таксама вядомыя дзеячы – начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Алег Праляскоўскі, міністр культуры Уладзімір Мацвяйчук, іншыя высокапастаўленыя кіраўнікі. 

Падчас правядзення пасяджэння аргкамітэта было абмеркавана шмат буйных і дробных, першачарговых і другарадных пытанняў. Хаця наўрад ці можна ў такой важнай справе лічыць нешта другарадным. Невыпадкова намеснік прэм’ер-міністра падкрэсліў: 

— Правядзенне такога мерапрыемства — справа не толькі Віцебска, а ўсёй дзяржавы. Таму і адносіцца да яго варта па-дзяржаўнаму. Каб у чарговы раз фестываль апраўдаў сваё прызначэнне пасла міру, садзейнічаў умацаванню адзінства не толькі славянскіх, але і  ўсіх прагрэсіўных сіл планеты. 

Менш за два месяцы застаецца да ўрачыстых фанфар. Практычна распрацаваны ўжо ўвесь каштарыс і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне. Усяго за восем фестывальных дзён і начэй мяркуецца рэалізаваць каля сотні грандыёзных праектаў. У ліку самых адказных і відовішчных – адкрыццё і закрыццё свята, Дні Беларусі, Расіі і Украіны, конкурсы маладых выканаўцаў эстраднай песні і дзіцячы музычны конкурс. 

Дарэчы, старшынёй журы конкурсу маладых выканаўцаў сёлета будзе  народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка. Старшынства ў журы  дзіцячага конкурсу даверана Ядвізе Паплаўскай. 

А каго сёлета збіраецца вітаць фестывальны Віцебск? 

Сваіх прыхільнікаў парадуюць Ала Пугачова і Філіп Кіркораў, Валерый Меладзе і Надзея Бабкіна, Мікалай Баскаў і Эдзіта П’еха, Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч... Дарэчы, толькі журналістаў чакаецца па акрэдытацыі 120, у тым ліку з беларускіх СМІ – 45. 

Афіцыйна чакаецца звыш пяці тысяч гасцей з розных краін планеты. Гэта толькі афіцыйна, а сапраўдную лічбу можна смела не толькі падвоіць, але і патроіць. 

Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення! Крылаты лозунг застаецца адным з прыярытэтных і на сёлетнім фестывалі. Дзякуючы “Славянскаму базару ў Віцебску” выяўляецца ўсё больш новых  талентаў, якія загараюцца  на творчым небасхіле новымі “зорачкамі”. Ужо дастаткова салідны “фестывальны алімп” сёлета будуць асвойваць тры новыя краіны-ўдзельніцы — Аргенціна, Кіпр і Куба. Так што пояс у нашага фестывалю — не з адных васількоў сатканы. 

У ходзе пасяджэння намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Косінец агучыў слушную ідэю аб стварэнні ў Віцебску арыгінальнага музея пад умоўнай назвай “Славянскі базар”. Матэрыялаў для гэтага дастаткова. Пачынаючы з першых Усесаюзных фестываляў польскай песні яшчэ ў час былога СССР. На іх падмурку і вырас цяперашні волат пад назвай “Славянскі базар”. Дык чаму б не сабраць усё самае цікавае і арыгінальнае з гэтай гісторыі, сістэматызаваць і стварыць музей, аналагаў якому няма нідзе ў свеце? 

Ідэя атрымала адабрэнне і падтрымку. Увогуле, “Славянскі базар у Віцебску” павінен працаваць на поўную катушку увесь год, а не толькі  7 ці 8 фестывальных дзён, каб сцэна Летняга амфітэатра была заўсёды прыбытковай. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика