21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Цяльцоў — рамантычная гiсторыя, а ў Стральцоў — цудоўны настрой

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Ва ўсiх сферах жыцця на гэтым тыднi ў вас усё будзе складвацца паспяхова. Вы многае паспееце зрабiць i нават атрымаць бачныя вынiкi дзейнасцi, адчуўшы карысць i маральнае задавальненне ў бiзнэсе. Паводле прагнозаў зорак, вы пачняце заваёўваць лiдарскiя пазiцыi. У сярэдзiне тыдня могуць прыехаць родныя, сябры цi дзелавыя партнёры. Не пазбегнуць i клопатаў, звязаных з гэтым. У панядзелак пажадана нiчога не планаваць i абмежаваць сацыяльныя кантакты. У сераду ўзрасце ваша актыўнасць i творчы патэнцыял. У пятнiцу не прымайце хуткаспелых рашэнняў.

ЦЯЛЕЦ. Вам пашанцуе ў справах, у якiх неабходна праявiць iнiцыятыву, напорыстасць i рашучасць. У вас павiнен з’явiцца шанц пераутварыць працiўнiкаў у саюзнiкаў, дабiцца поспеху ва ўсiм, чым давядзецца займацца. У аўторак вы можаце зразумець, што вельмi далёка зайшлi ў спрэчцы з сябрамi: паспрабуйце падысцi да сiтуацыi творча i папярэдзiць канфлiкт. У сераду, у першай палове дня, устрымайцеся ад выказванняў i крытыкi ў адрас калег.

БЛIЗНЯТЫ. Вы апыняцеся ў цэнтры падзей i будзеце практычна ўсюды запатрабаваны як душа кампанii i неардынарная асоба. У панядзелак абавязкова знойдзецца рашэнне пытання, якое вас хвалюе, цi ўдалае выйсце са становiшча, якое склалася. Смела развiвайце творчую i прафесiйную дзейнасць — за вынiкамi справа не стане. Адзiн з новых знаёмых можа аказацца ўплывовай персонай: ён будзе здольны вам дапамагчы.

РАК. Настае спрыяльны час для паездак i адпачынку за мяжой. Творчым асобам задавальненне прынясуць заняткi лiтаратурнай дзейнасцю. У панядзелак процiпаказаны цяжкiя перагрузкi на рабоце. У аўторак рэчаiснасць будзе, як люстэрка, адлюстроўваць вашу сапраўдную сутнасць: не выключана, што дзень лепш правесцi ў адзiноце. Серада схiляе да канфлiктаў. Будзьце больш асцярожнымi, бо не выключаны рознага роду страты. У пятнiцу ўспомнiце пра сяброў, з якiмi даўно не сустракалiся.

ЛЕЎ. Тыдзень можа выявiць тайную канкурэнцыю i дазволiць памерацца сiламi з апанен-тамi. Панядзелак можа дэзарыентаваць сваёй непрадказальнасцю. У аўторак неабходна засяродзiцца, перш чым прыступiць да работы. У гэты дзень будзе складана выканаць абяцаннi. У сераду дзелавое партнёрства можа вывесцi вас на новы ўзровень. У нядзелю верагодны канфлiкты.

ДЗЕВА. Асаблiва ярка праявяцца такiя вашы якасцi, як мэтанакiраванасць i самадысцыплiна. Вам лёгка будзе рэалiзоўваць свае творчыя задумы — як у сольнай, так i ў калектыўнай працы. Вынiковымi i прыемнымi будуць далёкiя паездкi i камандзiроўкi. У чацвер i пятнiцу праявiце крыху больш увагi i дабраты да навакольных. У выхадныя вы атрымаеце сапраўднае задавальненне ад творчай працы.

ШАЛI. Не варта чапляцца за звыклае толькi таму, што яно даўно знаёмае. Вам пара рухацца наперад. Калi не можаце рашыцца на кардынальныя змены адразу, пачнiце з сiмвалiчнага кроку, выкiнуўшы што-небудзь непатрэбнае. Магчымы кароткачасовыя паездкi. Серада — удалы дзень для канструктыўных дыялогаў i стваральных дзеянняў. У другой палове тыдня магчымы пераварот у светаадчуваннi: тое, што яшчэ нядаўна было такiм важным i патрэбным, можа раптам падацца занудным i лiшнiм. Устрымайцеся ад рэзкiх рухаў — магчыма, яно i на самай справе з’яўляецца важным i патрэбным.

СКАРПIЁН. Вас могуць уцягнуць у лёгкiя, абсалютна нязмушаныя кантакты з рознымi людзьмi. Верагодныя сустрэчы па iнтарэсах, паездкi. Ваша iнтуiцыя дазволiць знайсцi карысныя сувязi нават сярод натоўпу выпадковых людзей i зрабiць сур’ёзны прафесiйны выбар. Вам неабходна набыць душэўную раўнавагу, адчуць упэўненасць у асабiстых сiлах i вызначыць мэты на блiжэйшую будучыню. Не распыляйцеся, засяродзьцеся на самым галоўным i важным — толькi тады вас чакае поспех i прызнанне навакольных. Сачыце за тым, што гаворыце, асаблiва ў прысутнасцi малазнаёмых людзей. У панядзелак магчымы цiкавыя прапановы i новая iнфармацыя. У пятнiцу пастарайцеся пазбягаць канфлiктных сiтуацый. У нядзелю будуць удалымi паездкi i падарожжы.

СТРАЛЕЦ. Асцярожна з перагрузкамi — хоць, канешне, ваш запал у iмя работы вельмi пахвальны. Прафесiйныя справы будуць рашацца паспяхова, асаблiва вынiковай абяцае быць работа з дакументацыяй. У панядзелак уключайцеся ў работу, аб’ектыўна ацэньваючы свае сiлы, — i вы паспяхова справiцеся з праблемамi. У сераду актыўнасць i iнтуiцыя могуць дапамагчы дасягнуць высокiх вынiкаў. Нядзеля — дзень асаблiвы для вас: ва ўсiм будзе шанцаваць, узрасце працаздольнасць, нават, як прадказваюць зоркi, будзе цудоўны настрой.

КАЗЯРОГ. З’явiцца магчымасць завяршыць даўнi праект i нават атрымаць ад гэтага не толькi маральнае, але i матэрыяльнае задавальненне. Панядзелак абяцае быць стамляльным i сумбурным, але гэта не перашкодзiць вам працягваць працоўныя подзвiгi i многага дасягнуць. У чацвер давядзецца адстойваць свае iнтарэсы самастойна. У выхадныя могуць парадаваць цiкавыя сустрэчы i знаёмствы. У нядзелю пастарайцеся выдаткаваць крыху часу для хатнiх спраў — у iншым выпадку яны стануць праблемай.

ВАДАЛЕЙ. Зможаце на славу папрацаваць i цудоўна адпачыць. Але калi хочаце зрабiць гэтыя днi сапраўды незабыўнымi, iнiцыятыву давядзецца браць у свае рукi. Неадкладныя праблемы, насамрэч — не больш чым iлюзiя. Галоўнае для вас — гэта не прагледзець сапраўды перспектыўныя справы. Уважлiва аднясiцеся да iнфармацыi, якая будзе паступаць да вас на працягу тыдня на рабоце, i зрабiце з яе важныя высновы. У панядзелак непажадана прымаць сур’ёзныя рашэннi i пачынаць новыя справы. У сераду вам будзе ўласцiва камунiкабельнасць i лёгкасць у зносiнах. Не варта хаваць сябе дома, ёсць цудоўны шанц пашырыць кола карысных знаёмстваў.

РЫБЫ. Пастарайцеся не паддавацца на ўгаворы рызыкнуць. Зараз не той момант, калi ўслед за высакароднай рызыкай прыйдзе дастойная ўзнагарода ў выглядзе бутэлькi шампанскага. Хутчэй усё наадварот: чым цiшэй i спакайней праведзяце гэты тыдзень, тым больш удалай будзе ваша будучыня. Рэалiстычна ацэньвайце сiтуацыi, якiя складваюцца. Пажаданы пошук шляхоў для гарманiчнай самарэалiзацыi. У некаторых выпадках мае сэнс усё пачаць нанава. У аўторак будзьце больш уважлiвыя да блiзкiх i калег, а ў чацвер вам спатрэбiцца хуткасць i дакладнасць дзеянняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика