Запрашае Мір
Паважаныя сябры!
Спавiтыя легендамi сцены Мiрскага замка зноў запрашаюць на цудоўнае свята — IV Беларускi фестываль мастацтваў «Мiрскi замак-2006», якi адбудзецца 10—11 чэрвеня 2006 года. Мастацкi кiраўнiк фестывалю — народны артыст Беларусi, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi, прафесар Мiхаiл Фiнберг. Вы адчуеце незвычайную асалоду ад прэм’еры новай праграмы Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi «Песнi роднага краю», унiкальнага канцэрта «Дыялог супрацьлегласцяў» з удзелам музыкантаў бiн-бэнда Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi i Дзяржаўнай акадэмiчнай харавой капэлы iмя Р. Шырмы. Адметная старонка фестывалю — музычнае свята «Спявае Гродзеншчына». Ля муроў замка ў г.п. Мiр Карэлiцкага раёна пройдуць паказальныя выступленнi каскадзёраў, Лiдскай раённай спартыўнай школы прафсаюзаў па коннаму спорту, адбудуцца рыцарскiя турнiры. Навукова-практычная канферэнцыя «Мiр у гiсторыi i культуры Беларусi», якую ладзiць Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi, дапаможа адкрыць новыя старонкi бiяграфii мястэчка. Сучасны пасёлак сустрэне вас выстаўкай мастакоў Гродзеншчыны, вырабамi народных майстроў i шматлiкiмi атракцыёнамi. А залпы святочнага феерверка абавязкова нададуць вам энергii i сiлы для здзяйснення добрых спраў. Пачатак у 11.00. Запрашаем вас на свята!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спавiтыя легендамi сцены Мiрскага замка зноў запрашаюць на цудоўнае свята — IV Беларускi фестываль мастацтваў «Мiрскi замак-2006», якi адбудзецца 10—1
|
|