Аляксандр КОСIНЕЦ: «Абмежаваннi на правядзенне выпускных баляў уводзiцца не будуць»
Юлiя Ванiна, БЕЛТА
У Беларусi не будуць уводзiцца абмежаваннi на правядзенне выпускных баляў нi па працягласцi, нi па даце, нi па месцы, дзе яны будуць праходзiць. Аб гэтым заявiў журналiстам 8 чэрвеня на прэс-канферэнцыi намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец.
Паводле яго слоў, у сувязi з правядзеннем выпускных вечароў улады на месцах дапусцiлi некаторыя перагiбы. У прыватнасцi, размова iдзе аб увядзеннi абмежаванняў па часе, да якога будуць праходзiць выпускныя балi, па даце i месцы iх правядзення, растлумачыў вiцэ-прэм’ер. У сувязi з гэтым ён паведамiў, што «сёння кiраўнiк дзяржавы даў дакладнае распараджэнне аб тым, каб нiводнае з гэтых абмежаванняў — нi па працягласцi, нi па даце, нi па месцы правядзення выпускных баляў — не было ўведзена». «Калi ёсць традыцыя праводзiць выпускныя вечары ў школах, то няма нiякiх падстаў парушаць яе», — адзначыў вiцэ-прэм’ер. Аляксандр Косiнец таксама праiнфармаваў, што прэзiдэнт асаблiва падкрэслiў неабходнасць устанаўлення строгай адказнасцi ў забеспячэннi парадку i бяспекi пры правядзеннi выпускных баляў. У першую чаргу, гэту адказнасць павiнны несцi раённыя аддзелы адукацыi, а таксама дырэктары школ, гiмназiй, каледжаў i бацькi, чые дзецi будуць сустракаць першы ў жыццi дарослы свiтанак, удакладнiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра. «Галоўнае, — падкрэслiў ён, — каб моладзь адчувала сябе камфортна, магла спакойна i весела сустрэць свiтанак». Вiце-прэм’ер рэкамендаваў пры вызначэннi даты правядзення выпускных баляў улiчваць, што ў панядзелак, 12 чэрвеня, у краiне пройдзе цэнтралiзаванае тэсцiраванне па беларускай мове, i юнакам i дзяўчатам неабходна адпачыць перад першым iспытам. «Выпускны баль павiнен быць сапраўдным святам для выпускнiкоў — вясёлым, цiкавым i добра арганiзаваным», — сказаў на заканчэнне Аляксандр Косiнец.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi не будуць уводзiцца абмежаваннi на правядзенне выпускных баляў нi па працягласцi, нi па даце, нi па месцы, дзе яны будуць праходзiць |
|