Даходы беларусаў выглядаюць дастойна...
Iгар ГРЫШЫН
На форуме ў Вене ў панядзелак сабралiся больш за 200 прадстаўнiкоў прыватнага сектара i мiжнароднай супольнасцi, што займаецца пытаннямi развiцця, каб аб’яднаць карпаратыўныя сацыяльныя задачы i iнвестыцыйныя магчымасцi ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, новых краiнах — членах ЕС i краiнах СНД.
Колькасць людзей у рэгiёне якiя жывуць у галечы, узрасла з 31 мiльёна ў 1990 годзе да 102 мiльёнаў у 1998—1999 гадах. Больш за 60 мiльёнаў людзей жывуць менш чым на 2 долары ЗША ў дзень. Прыблiзна 25 працэнтаў жыхароў рэгiёна не дажывуць да 60 гадоў. У краiнах СНД i Балтыi сярэднестатыстычны мужчына памiрае на 10 гадоў раней за жанчыну... Згодна з данымi ПРААН, у шэрагу краiн эканамiчны рост дапамог спынiць або паменшыць узровень галечы. Што датычыцца краiн СНД, то, напрыклад, у Малдове частка людзей, якiя жывуць на менш як 2,15 долара ў дзень, складае каля 43 працэнтаў, за рысай галечы застаецца i 52 працэнты насельнiцтва Грузii. Беларусь, мiж iншым, выглядае ў гэтым сэнсе куды больш паспяхова: згодна з нацыянальнай справаздачай рэспублiкi па Мэтах развiцця тысячагоддзя, менш як 1 працэнт беларусаў жыве на менш чым 2,15 долара ў дзень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На форуме ў Вене ў панядзелак сабралiся больш за 200 прадстаўнiкоў прыватнага сектара i мiжнароднай супольнасцi, што займаецца пытаннямi развiцця
|
|