21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для немцаў першынство толькi пачынаецца

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Футбол. Чэмпiянат свету

Неардынарны спосаб падрыхтоўкi да матча з Германiяй выбраў галоўны трэнер зборнай Эквадора Луiс Фернанда Суарэс: ён прымусiў сваiх падначаленых чытаць калумбiйскую казку «Карова». Аднак iгракi, вiдаць, не ўсвядомiлi яе мараль — людзi незадаволеныя тым, што маюць, i не разумеюць, што поспех прыходзiць толькi праз пот i працу — i прайгралi. Праўда, ужо выхад у наступны этап для эквадорцаў — значны прагрэс, бо на мiнулым першынстве, дэбютным для каманды, яны наогул не пераадолелi бар’ер групавога турнiру. «Ураджай» прадстаўнiкоў Паўднёвай Амерыкi склаў 6 ачкоў. Гаспадары ж завяршылi выступленне ў квартэце «А» на першым месцы з максiмальнай колькасцю ачкоў (9). Пасля чарговай перамогi галоўны настаўнiк зборнай Германii Юрген Клiнсман, зразумела, быў задаволены такiм вынiкам i заўважыў, што для яго падначаленых чэмпiянат пачынаецца толькi зараз. А вось для палякаў i костарыканцаў ён ужо завершаны. Выбылi з мундзiяля i яго дэбютанты з Трынiдада i Табага, а таксама парагвайцы. Групу «В» з 7 ачкамi ў актыве ўзначалiлi англiчане, на два менш у шведаў. Нягледзячы на нiчыйны зыход сустрэчы з камандай Ларса Лагербака i сваёй замены, нападаючы англiчан Уэйн Рунi абсалютна не расстроiўся, бо гэтага хапiла, каб яго камандзе заняць першае месца. Паводле слоў футбалiста, з эквадорцамi справiцца будзе лёгка. Акрамя таго Рунi ўжо аднавiўся пасля траўмы i гатовы змагацца за кожны мяч.

Зусiм iншы настрой у паўабаронцы шведаў Фрэдрыка Юнгберга, якi ўпэўнены, што пры больш удалым раскладзе можна было б i выйграць у Англii. Асаблiва хаўбэка засмучае наступны сапернiк: сустрэцца з гаспадарамi на першай стадыi плэй-оф не хацелася б.

Група «А»: Эквадор — Германiя — 0:3 (Клозэ, 4, 44, Падольскi, 57), Коста-Рыка — Польшча — 1:2 (Гомес, 24 — Басяцкi, 33, 66).

Група «В»: Парагвай — Трынiдад i Табага — 2:0 (Санча, 25, аўт., Куэвас, 86), Швецыя — Англiя — 2:2 (Альбэк, 51, Ларсан, 90 — Коўл, 34, Джэрард, 85).

Падрыхтавала Iрына ПРЫМАК.


Весткi з мундзiяля

 Замена Майкла Оўэна на 51-й секундзе матча Швецыя — Англiя стала самай хуткай на турнiры. Аднак вернецца ў строй нападаючы не так хутка: з-за траўмы нагi ён выбыў з гульнi прыкладна на шэсць месяцаў.

 У тэкстах Настрадамуса расшыфравалi прадказанне перамогi iспанскай зборнай на мундзiялi ў Германii.

 Нападаючы Швецыi Маркус Альбэк (на фота) стаў аўтарам 2000-га гола ўсіх чэмпiянатаў свету. Юбiлейны мяч быў забiты ім у сустрэчы з англiчанамi.

 На дабрачынным Iнтэрнэт-аўкцыёне можна набыць унiкальную кнiгу з аўтографамi ўсiх 736 футбалiстаў i трэнераў першынства. Яе кошт ужо дасягнуў 3 тысяч еўра. Выручка ад продажу выдання пойдзе на будаўнiцтва шасцi дзiцячых вёсак для 800 дзяцей-сiрот.

 65-гадовы кароль футболу Пеле прадставiў у Кёльне дзiск з уласнымi песнямi, якiя напiсаў яшчэ ў юнацтве. У зборнiку пад назвай «ПелеГiнья» 12 кампазiцый у стылi джаза, самбы, баса-новы.

Вызначылiся першыя пары 1/8 фiналу: 24 чэрвеня а 18-й гадзiне сустрэнуцца немцы i шведы, а на наступны дзень у той жа час згуляюць англiчане i эквадорцы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неардынарны спосаб падрыхтоўкi да матча з Германiяй выбраў галоўны трэнер зборнай Эквадора Луiс Фернанда Суарэс: ён прымусiў сваiх падначаленых чытаць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика