Спякота рыхтуецца бiць тэмпературныя рэкорды — 35 градусаў!
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, у гэтыя выхадныя тэрыторыя нашай краiны трапiць пад уплыў зоны павышанага цiску, калi да нас завiтаюць вельмi цёплыя паветраныя масы з боку Заходняй Еўропы. Таму ў блiжэйшыя пяць дзён на нашай прасторы чакаецца даволi спякотнае i сухое надвор’е, толькi ў панядзелак у асобных раёнах Гродзенскай вобласцi iснуе верагоднасць невялiкiх кароткачасовых дажджоў.
Тэмпература паветра ўначы ў гэты перыяд будзе трымацца ў межах 15—21 градуса, а ўдзень сонейка прыгрэе да 27—33 цяпла. Паводле папярэднiх прагнозаў беларускiх сiноптыкаў, i на наступным тыднi захаваецца даволi спякотнае надвор’е, толькi ў другой палове тыдня магчымы невялiкiя дажджы галоўным чынам па паўднёваму ўсходу краiны. Адметна, але нават падчас дажджоў захаваецца моцная спякота, магчыма, нават да плюс 35 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле папярэднiх прагнозаў беларускiх сiноптыкаў, i на наступным тыднi захаваецца даволi спякотнае надвор’е
|
|