Iтальянцы дагулялiся
Скандал з дагаворнымi матчамi, якi разгарэўся ў Iталii ў пачатку мая, вылiўся судовым прыгаворам, у вынiку якога 4 клубы серыi А — «Ювентус», «Мiлан», «Лацыо» i «Фiярэнцiна» — атрымаюць санкцыi рознай ступенi.
Згодна з прысудам, «Ювентус», «Лацыо» i «Фiярэнцiна» пераводзяцца-такi ў серыю В i страчваюць на старце новага сезона 30, 7 i 12 ачкоў адпаведна. У «Ювентуса», да ўсяго, адбiраюцца абодва апошнiя чэмпiёнскiя тытулы. «Мiлан» застаецца ў серыi А, але таксама пачынае новы сезон з паказчыкам «-15» у графе «ачкi». Цiкава будзе паглядзець, як будуць выглядаць турнiрныя таблiцы. Апошняе слова будзе сказана 25 лiпеня, пасля таго, як суд разгледзiць апеляцыi клубаў. Да ўсяго, вядомыя ў футбольных колах Iталii кiраўнiкi клубаў, менеджары, суддзi — усяго 26 чалавек — атрымалi дысквалiфiкацыi i штрафы рознай велiчынi. Справа праходзiць у прэсе пад кодавай назвай «Чыстыя ногi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скандал з дагаворнымi матчамi, якi разгарэўся ў Iталii ў пачатку мая, вылiўся судовым прыгаворам |
|