21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Збiрайцеся ў сталiцу смеху

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Збiрайцеся ў сталiцу смеху

Па  дарозе  ў  Аўцюкі  міліцыянеры,  як  вясёлыя  мытнікі,  будуць  правяраць  ваш... гумар

21—22 ліпеня адбудзецца V Усебеларускі фестываль народнага гумару. 

Ужо пяты! Значыць, вясёлае свята ў Аўцюках пусціла глыбокія карані. Гэтымі фестывалямі ўзняты той народны, фальклорны пласт культуры, які даспадобы кожнаму чалавеку. Таму і народны! 

Толькі лянівы не чуў сёння пра Аўцюкі. Нашы беларускія Каласок і Калінка моцна звязаліся сваім мудрым гумарам з балгарскімі габраўцамі, з жартаўлівымі адэсітамі, з дасціпным “армянскім радыё”. Яны так пасмялелі, што гатовы правесці дзень гумару на “Славянскім базары”, замяніць на сцэне маскоўскіх “аншлагаўцаў” ці выдаць сваё “Крывое люстэрка”. 

Так будзе, веру, у недалёкім будучым. А пакуль што аўцюкоўцы запрашаюць на сваё свята. Яно пачнецца на раздарожжы паміж Малымі і Вялікімі Аўцюкамі. Толькі, цур, калі надумаецеся ехаць, то прыхапіце з сабой добры настрой і абойму свежых жартаў, анекдотаў. На ўсіх дарогах, якія вядуць у Калінкавіцкі раён, у гэтыя дні міліцыянеры стануць вясёлымі мытнікамі і будуць правяраць ваш гумар. Папярэджваю, ён павінен быць цвярозым і прыстойным. Па-шкадуйце калінкавіцкі выцвярэзнік. Там усяго пятнаццаць вакантных месцаў. 

Фестываль пачнецца адкрыццём міжнароднага аэрапорта “Аўцюкі”. Там зробіць пасадку самалёт з незвычайнымі пасажырамі. Адбудзецца рэгулярны рэйс — другі за тры гады. Усе, хто збярэцца, мясцовыя Каласкі і Калінкі, госці стануць сведкамі ўрачыстага “пляскання языкамі”. Будзе закладзены камянюка на месцы магчымага будаўніцтва Музея народнага гумару, які па сваіх размахах пераплюне ўсе вядомыя музеі свету і нават хвалёныя Габрава, Сарачынскую ярмарку і нашы Дудудкі. 

У першы ж дзень усе творчыя калектывы, удзельнікі фестывалю правядуць конкурс на лепшыя прыпеўкі і анекдот. А пасля ўсім вясёлым табарам пойдзем швэндацца па хатах і маёнтках Малых і Вялікіх Аўцюкоў. Журы будзе вызначаць лепшую сядзібу, смачнейшыя прысмакі гаспадынь, самую адмысловую будку для сабакі і самага вернага пса. Як жа інакш, мы жывём у год Сабакі, і фестываль пройдзе пад дэвізам “Брашы, ды меру знай...”. 

Закончыцца першы дзень свята вялікімі канцэртамі ў шматлікіх паселішчах Калінкавіцкага краю. А ў вёсках Малыя і Вялікія Аўцюкі журы ўзнагародзіць лепшых гаспадароў і гаспадынь адмысловымі падарункамі. Пад спевы, жарты і прытанцоўкі ў неба ўзляціць феерверк грандыёзны – для аўцюкоўцаў сур’ёзны. 

Адметнай рысай сёлетняга фестывалю будзе тое, што другі яго дзень пройдзе ў раённым цэнтры Калінкавічы, што за 15 кіламетраў ад Аўцюкоў. У час фестывалю ён аб’яўляецца прыгарадам вясёлых вёсак. І сцэнарый свята так скляпаны, што два дні фестывалю звязаны сватаўством і вяселлем Каласка і Калінкі. Ён жыве ў вёсцы, яна – у горадзе. Дык вось на другі дзень усё і адбудзецца. 

На ўсіх пляцоўках гарадскога парка пройдуць конкурсы гумарыстаў, гульнёвыя праграмы. Увагу прыцягне футбол паміж аўцюкоўскімі мужчынамі і калін-кавіцкімі жанчынамі. Пройдзе летні паказ мадэлей “Міленіум у Аўцюках”, аўцюкоўскі КВЗ “Гэта вам не Рыо-дэ-Жанейра”. За прызавыя месцы і ганаровыя дыпломы будуць змагацца лепшыя гумарысты з усіх абласцей Беларусі і Мінска. Сваё майстэрства смеху пакажуць прадстаўнікі нацыянальных дыяспар рэспублікі (рускія, армяне, грузіны, яўрэі, палякі, украінцы). Запланаваны гумарыстычны трохбой паміж жартаўнікамі знакамітых вёсак Аўцюкі, Спорва (Брэсцкая вобласць), Дубіна (Мінская вобласць). 

На святочным кірмашы можна купіць што душа пажадае. Захочаце —  пакатаецеся на кані  Ліпскі, паспрабуеце шчасця ў сельскагаспадарчай латарэі. Захапіце з сабой грошы, там можна будзе набыць дыск і касету “Вясёлыя аўцюкоўцы”, кнігу “Чыстая брахня”. 

Вяселле завершыцца на цэнтральнай плошчы Калінкавічаў у прысутнасці ўсіх аўцюкоўцаў і гасцей фестывалю. Прынародна будуць уручаны шматлікія ўзнагароды і прызы. Адбудзецца грандыёзны гала-канцэрт і святочны салют. А пасля пачнецца начная дыскатэка на асфальце “Скачуць сёння да зары польку нават камары!”. 

Давайце, сябры, жыць весела і дружна, з літасцю і любасцю адзін да аднаго, бо за пусты смех і пустую жытку  давядзецца лізаць вогненную патэльню на тым свеце. Давайце прызнаем і яшчэ адну ісціну: смех – дар Божы. Хай жыве народны гумар, хай дужэюць Аўцюкі! 

Уладзімір ЛІПСКІ, старшыня журы Усебеларускага фестывалю народнага гумару, лаўрэат Дзяржаўнай  прэміі Беларусі, ганаровы грама-дзянін Калінкавіцкага раёна

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика