Як зуброў з балота цягнулi
Рычард САЛАТА, БЕЛТА
Два белавежскiя зубры зайшлi на ўскраiну возера Дзiкае i лiтаральна па вушы загразлi ў балотнай цiне. На шчасце, дзiкiм жывёлiнам на дапамогу прыйшлi работнiкi Поразаўскай лясной аховы (Свiслацкi раён), якiя выпадкова аказалiся побач.
На сушу зуброў выцягвалi 12 чалавек пры дапамозе вяровак. Жывёлiны так абяссiлелi, што пасля выратавання з «палону» яшчэ 2 гадзiны ляжалi на краю балота i аднаўлялi сiлы. Зараз на тэрыторыi Поразаўскага ляснiцтва, якое ўваходзiць у склад Нацыянальнага парка «Белавежская пушча», пастаянна пражываюць больш за 20 зуброў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два белавежскiя зубры зайшлi на ўскраiну возера Дзiкае i лiтаральна па вушы загразлi ў балотнай цiне |
|