Рабаўнікі банка затрыманы
Iгар ГРЫШЫН
А палове чацвёртай дня ў вёсцы Нiкалаева ў памяшканне Шумiлiнскага аддзялення банка ўвалiлiся двое невядомых: мужчыны адразу ж накiнулiся на жанчыну-спецыялiста па аперацыйна-касавай рабоце.
Рабаўнiкi не цырымонiлiся: яны збiлi няшчасную, а потым з сейфа выкралi каля 8 мiльёнаў рублёў, 625 еўра i знiклi з месца здарэння. Пасля паведамлення пацярпелай аб iнцыдэнце, праваахоўнiкамi хутка былi ўстаноўлены асобы зламыснiкаў: высветлiлася, што злачынства ўчынiлi непрацуючы жыхар Вiцебска i непрацуючы, раней судзiмы за рабаўнiцтва жыхар вёскi Забор’е. Абодва крымiнальнiкi затрыманы, а выкрадзенае iмi канфiскавана.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А палове чацвёртай дня ў вёсцы Нiкалаева ў памяшканне Шумiлiнскага аддзялення банка ўвалiлiся двое невядомых |
|