Лепшыя маладзёжныя вясковыя сядзiбы вызначаць у Мiнскiм раёне
Таццяна ШАБЛЫКА, БЕЛТА
Лепшыя маладзёжныя вясковыя сядзiбы будуць вызначаць у Мiнскiм раёне. Па рашэнню раённага выканаўчага камiтэта тут стартаваў агляд-конкурс, пераможцамi якога стануць маладыя гаспадары трох найбольш прывабных i добраўпарадкаваных вясковых дамоў i падворкаў прысталiчча.
Як расказаў начальнiк аддзела па справах моладзi Мiнскага райвыканкама Уладзiмiр Каралько, падобнае спаборнiцтва ўпершыню арганiзавана сярод вясковай моладзi раёна. Яго правядзенне з’яўляецца часткай выканання мерапрыемстваў рэспублiканскай праграмы «Моладзь Беларусi» на 2006—2010 гады i заклiкана павысiць культуру i эстэтыку побыту маладых сем’яў, а таксама актывiзаваць работу па добраўпарадкаванню населеных пунктаў Мiнскага раёна. Згодна з палажэннем, у аглядзе-конкурсе ўдзельнiчаюць iндывiдуальныя домаўладальнiкi, якiя жывуць у вёсцы. Узрост хоць бы аднаго з гаспадароў сядзiбы не павiнен перавышаць 31 года. Кожны з 19 сельсаветаў раёна мае права вылучыць аднаго-двух прэтэндэнтаў на перамогу. Пасля чаго кампетэнтная камiсiя выязджае на месца i вызначае лепшую сядзiбу маладой сям’i па колькасцi набраных па ўсiх пазiцыях балаў. У прыватнасцi, нямала ачкоў могуць прынесцi сямейным дуэтам выдатны санiтарны стан дома i прылеглага ўчастка, арыгiнальнае азеляненне або наяўнасць у гаспадарцы свойскай жывёлы. Паводле слоў Уладзiмiра Каралько, пачаўся збор заявак на ўдзел у аглядзе-конкурсе. Вынiкi плануецца падвесцi да 20 верасня гэтага года. Пасля чаго на тэрыторыi сельсавета, дзе размешчана лепшая маладзёжная сядзiба раёна, адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў. Тройка лiдараў будзе адзначана дыпломамi i грашовымi прызамi ў памеры 15, 10 i 8 базавых велiчынь, iнфармаваў начальнiк аддзела.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як расказаў начальнiк аддзела па справах моладзi Мiнскага райвыканкама Уладзiмiр Каралько, падобнае спаборнiцтва ўпершыню арганiзавана сярод вясковай
|
|