Памёр яшчэ да ДТЗ
Максiм ГУЛЯКЕВIЧ, «Мiнск—Навiны»
Незвычайная аварыя адбылася ў сталiцы на вулiцы Старавiленскай: адзiн з удзельнiкаў ДТЗ памёр яшчэ да сутыкнення.
Урачы «хуткай» пасля прыбыцця канстатавалi смерць ад спынення сэрца. Як паведамiла карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» старшы ўрач аператыўнага аддзела Гарадской станцыi хуткай медыцынскай дапамогi Людмiла Лях, гэты выпадак не адзiнкавы ў iх практыцы. У маi гэтага года пасярод вулiцы Солтыса спынiўся «Мерседэс», за рулём якога прахожыя знайшлi мёртвага вадзiцеля. Прыкладна два гады таму за рулём памёр вадзiцель шматтоннага МАЗа, якi рухаўся па вулiцы Фiлiмонава. Тады машына з’ехала з дарогi i апынулася ў канале Сляпянскай воднай сiстэмы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачы «хуткай» пасля прыбыцця канстатавалi смерць ад спынення сэрца |
|