Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
Дзевам нельга губляць галаву, а Скарпiёнам трэба праявiць вытрымку i настойлiвасць...
АВЕН. Творчы патэнцыял дазволiць вам актыўна працаваць, ажыццяўляючы свае планы i задумы. Спрыяльны час для камандзiровак i пераезду. Узрасце ваша таварыскасць i камунiкабельнасць. Добра сустрэцца з блiзкiмi сябрамi i абмеркаваць тэмы, якiя даўно набалелi. Час падумаць аб набыццi новых ведаў. Цудоўна было б пачаць вывучэнне новай мовы. ЦЯЛЕЦ. У пачатку тыдня можна планаваць доўгатэрмiновыя мерапрыемствы i завяршаць пачатыя справы. На першы план могуць выйсцi праблемы кар’еры. Галоўнае — не рызыкаваць i не пускацца ў авантуры. Не ўзвальвайце на сябе чужыя клопаты i праблемы, iнакш не справiцеся з пастаўленымi задачамi. У панядзелак можаце атрымаць iнфармацыю, якая парадуе. Аўторак, хутчэй за ўсё, стане днём небывалага энергетычнага ўздыму, i вы многае паспееце зрабiць. У чацвер смела разлiчвайце на дапамогу сяброў, а ў пятнiцу, наадварот, работа ў адзiноце прынясе найбольш адчувальныя вынiкi. Выхадныя абяцаюць быць удалымi практычна ва ўсiм. БЛIЗНЯТЫ. Пастарайцеся не паддавацца песiмiстычнаму настрою. У справах пажадана прытрымлiвацца традыцыйных пунктаў гледжання. На рабоце верагодны рэзкiя змены — аднак гэта не вельмi паўплывае на вынiк вашай дзейнасцi. Магчыма, калi праявiце зацiкаўленасць i актыўнасць, з’явiцца вельмi перспектыўны праект. Тыдзень можа прынесцi абнаўленне партнёрскiх адносiнаў. Магчымы канструктыўныя дыялогi i паспяховае супрацоўнiцтва. Асноўныя праблемы могуць быць звязаныя з дзецьмi i добраўпарадкаваннем кватэры. РАК. Не варта расслабляцца, iнакш не справiцеся з запланаванымi справамi. Хочаш не хочаш, а давядзецца засяродзiцца. У панядзелак будзьце больш уважлiвыя да навiнаў: адна з iх можа адкрыць для вас новыя магчымасцi. У сераду неабходна праявiць рашучасць. У пятнiцу ў вас можа здарыцца небывалы ўздым працаздольнасцi. Многае паспееце зрабiць, калi не патрацiце ўвесь дзень на забавы, што таксама цалкам верагодна. У выхадныя не варта сядзець дома. ЛЕЎ. На гэтым тыднi ў вас з’явiцца магчымасць арганiзаваць цiкавае мерапрыемства, заключыць выгадную дамову. Спрыяльнымi будуць грамадскiя кантакты ў другой палове тыдня. У аўторак i сераду дзелавыя партнёры могуць паказаць сябе ў сапраўдным свеце. З чацвярга будуць усе падставы радавацца таму, як iдуць справы. У рэалiзацыю запланаванага можна, не баючыся, уцягваць родных i добрых знаёмых. У суботу пазбягайце бессэнсоўнага разбазарвання сiл i энергii. Не выключаны пэўныя праблемы ў юрыдычнай галiне. ДЗЕВА. Можа пацягнуць на авантурныя прыгоды — толькi не губляйце галаву. На хвалi творчага ўздыму вас перапоўняць новыя iдэi i планы, i вы будзеце iмкнуцца ажыццявiць iх. Усе думкi i адкрыццi лепш запiсваць, iнакш потым можаце згубiць важныя, але на першы погляд нязначныя дэталi. ШАЛI. Даказваючы сваю перавагу, будзьце мудрымi i спакойнымi, iнакш рызыкуеце набыць рэкордную колькасць нядобразычлiўцаў. Пачынаючы з аўторка накiруйце лiшак энергii ў стваральнае рэчышча. Тады вы адчуеце сваю значнасць i незаменнасць. У пятнiцу пажадана скласцi план дзеянняў, i пастарайцеся яго не мяняць, каб не трапiць у далiкатную сiтуацыю. Для дасягнення сваiх мэтаў варта праявiць уступлiвасць — гэта дазволiць нейтралiзаваць перашкоды, якiя ўзнiклi на вашым шляху. СКАРПIЁН. У жыццi настае добры перыяд, можна нават сказаць — новы этап. У пачатку тыдня верагодны цiкавыя сустрэчы. Для дасягнення добрых вынiкаў на рабоце вам неабходна будзе праявiць вытрымку i настойлiвасць. Калi ў панядзелак захочацца больш увагi надаць сваёй знешнасцi, не адмаўляйце сабе ў гэтым задавальненнi. У аўторак будуць удалымi дзелавыя сустрэчы. Серада можа стаць складаным i напружаным днём: праявiце разважнасць, каб не трапiць на вуду падману. Паклапацiцеся пра сваiх блiзкiх — iм так неабходна ваша ўвага. Распытайце дзяцей аб iх поспехах i дасягненнях. СТРАЛЕЦ. Тыдзень спрыяльны для падвядзення вынiкаў года, у тым лiку i ў выглядзе дакладаў аб зробленай рабоце. На гэтым тыднi эксперыменты непажаданыя: лепш дзейнiчаць выпрабаванымi метадамi. У панядзелак не рэкамендуецца наладжваць дзелавыя адносiны з новымi партнёрамi. У аўторак ваша таварыскасць i жыццеўстойлiвасць знойдуць сабе вартае прымяненне. У другой палове тыдня магчымыя некаторыя ўскладненнi ў справах i непаразуменнi з дзелавымi партнёрамi. Могуць узнiкнуць цяжкасцi ў адносiнах з роднымi, таму неабходна прыкласцi пэўныя намаганнi для вырашэння праблем, якiя наспяваюць, пакуль яны маленькiя. КАЗЯРОГ. Неабходна абапiрацца на цвярозы разлiк, а не на эфемерную ўдачу. У рабоце праяўляйце цярпенне i ўпартасць, iмкнiцеся да добрых вынiкаў i рэалiзацыi раней вызначанага. Ваш аўтарытэт у калектыве застаецца бясспрэчным. Не толькi супрацоўнiкi, але нават i начальнiкi пастараюцца пайсцi вам насустрач, стварыць спрыяльныя ўмовы для работы. У вас ёсць шанц змянiць сябе i iншых, перабудаваць сваё жыццё. У сераду чакаюць значныя змяненнi — не пазбягайце зносiнаў. ВАДАЛЕЙ. Намаганнi будуць узнагароджаны, а iдэi пачнуць прыносiць плён — настаў час атрымання вынiкаў. Ваш аўтарытэт на высокiм узроўнi, навакольныя будуць прыслухоўвацца да вашага меркавання i прасiць у вас парады. Было б нядрэнна, калi б вам удалося прымусiць сябе не спыняцца на дасягнутым i паступова ператвараць у жыццё астатнiя вашы цудоўныя iдэi. Пажадана рацыянальна выкарыстоўваць свае сiлы i дазiраваць нагрузку на рабоце. Праўда, дома вас могуць недаацэньваць, але гэта не нагода для засмучэння. Правядзiце выхадныя ў сяброўскай кампанii — i вы не пашкадуеце аб гэтым. РЫБЫ. Тыдзень складаны i эмацыянальна напружаны. У панядзелак захоўвайце асцярожнасць ва ўсiм, старайцеся не рызыкаваць. Пажадана перагледзець свае планы i задумы i прывесцi iх у адпаведнасць з сiтуацыяй, якая рэальна склалася. Прасоўванне ў кар’еры магчымае толькi пры ўмове павышэння прафесiйнага ўзроўню. Могуць аднавiцца дзелавыя кантакты, якiя былi нядаўна перарваныя. Вас, хутчэй за ўсё, чакае прыемная паездка. Не спадзявайцеся на тэхнiку i транспарт: на гэтым тыднi яны могуць падвесцi вас. Чацвер спрыяльны для паездак, падарожжаў i пераездаў. У пятнiцу даруйце чалавеку, якi вас пакрыўдзiў. Таксама лепш не пачынаць новых спраў i пажадана пазбягаць непатрэбных кантактаў. У выхадныя добра заняцца рамонтам кватэры цi накiраваць намаганнi на добраўпарадкаванне дачы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзевам нельга губляць галаву, а Скарпiёнам трэба праявiць вытрымку i настойлiвасць |
|