Аўтааматар
Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА
Аўтапарады
«ПРОЦIСПЯКОТНЫЯ» ПРЫСТАСАВАННI Для таго каб у салоне аўтамабiля паменшыць тэмпературу на 5—7 градусаў, дастаткова купiць i прымацаваць да шыбаў спецыяльныя шторы. А вось вельмi папулярныя ў аўтааматараў «люстраныя» экраны эфектыўныя толькi тады, калi iх прымацаваць зверху лабавога шкла. Калi ж iх прыстасаваць унутры салона, то эфектыўнасць не вельмi вялiкая, бо большая частка адлюстроўваемага iмi сонечнага святла i цяпла застаецца ў салоне. У спёку нiколi не пакiдайце ў салоне аўтамабiля запальнiчкi, а таксама балончыкi пад цiскам (напрыклад, лак для валасоў) i iншыя вогненебяспечныя прадметы. Таксама варта памятаць, што ад высокай тэмпературы ў салоне могуць сапсавацца аўдыёкасеты i кампакт дыскi. Аўтааксесуар «СЯБАР ПА ЗАПАТРАБАВАННЮ» Брытанскае страхавое таварыства Sheilas Wheels высветлiла, што 82 працэнты жанчын-вадзiцеляў адчуваюць сябе больш упэўнена, калi побач знаходзiцца пасажыр-мужчына. Таму iдучы насустрач пажаданням клiентак страхаўшчыкi прыдумалi новы аксесуар для жанчын за рулём пад назвай «Сябар па запатрабаванню». Гэта «гумавы джэнтэльмен», якi лёгка змяшчаецца ў аўтамабiльнай скрынцы для пальчатак i з’яўляецца пасля лёгкага нацiскання на спецыяльны тумблер. Калi ж спадарынi надакучыць «паветраны спадарожнiк», то дастаткова тузануць за корак i «пасажыр» вернецца ў скрынку. Адметна, што згаданая кампанiя ўдзяляе шмат увагi менавiта жанчынам-вадзiцелям. Гэтае таварыства, напрыклад, першым пачало страхаваць дамскiя сумачкi ад крадзяжоў з аўтамабiляў, а таксама прыдумала спецыяльны рэмень бяспекi для жанчын. Аўтабяспека ЯК СЯДЗЕШ, ТАК I ДАЕДЗЕШ Падушкi бяспекi дзейнiчаюць эфектыўна толькi пры ўмове, што вадзiцель i пасажыры аўтамабiля сядзяць у правiльнай позе. Да такой высновы прыйшлi нямецкiя спецыялiсты. Як сведчаць даследаваннi таварыства тэхнiчнага кантролю Dekra, пасажыр або вадзiцель сядзеў нахiлiўшыся ўперад цi ўбок, то ў момант аварыi дзеянне падушкi бяспекi можна параўнаць з ударам малатка. Яшчэ большую небяспеку тоiць падушка для пасажыраў, якiя ўхiтраюцца закiнуць ногi на пярэднюю панель аўтамабiля. У выпадку, калi спрацоўвае падушка бяспекi, такiя пасажыры ў прамым сэнсе слова рызыкуюць страцiць галаву. Спецыялiсты таксама падкрэслiваюць, што падушка бяспекi выконвае свае функцыi толькi тады, калi пасажыр цi вадзiцель прышпiлены рэменем. Аўтарэйтынг VIVAT FIAT! Па вынiках апытання, праведзенага знакамiтым выданнем Top Gear, самым сэксуальным аўтамабiлем прызнаны «Fiat 500». Гэтая iтальянская мiкралiтражка выпускалася ў 70-я гады мiнулага стагоддзя i вельмi падобная да савецкага «Запарожца», якi меў мянушку «гарбаты». Другое месца ў рэйтынгу самых сэксуальных «караў» дасталося легендарнаму аўтамабiлю Джэймса Бонда — «Aston Martin DBS». «Бронзу» атрымаў Maserati Quattroporte. ДРЭННЫЯ «КАРЫ» Часопiс «Forbes» прааналiзаваў справаздачы даследчых iнстытутаў i склаў рэйтынг дрэнных амерыканскiх аўтамабiляў. Машыны, якiя трапiлi ў «чорны спiс», маюць наступныя недахопы: хутка абясцэньваюцца, расходуюць шмат палiва i часта псуюцца. Такiм чынам, сярод самых нявыгадных фiгуруюць «Dodge Sprinter», «Pontiac Grand Prix», «Ford Crown Victoria», «Mercury Grand Marquis». У спiсе аўтамабiляў з непамерным апетытам значацца «Dodge Durango SUV», «Dodge Ram 1500». А найчасцей псуюцца «Buick Terraza», «Chevrolet Uplander», «Pontiac SV6», «Saturn Relay». Аўтакур’ёз ПРАПIЎ ПРАВЫ У Кемераве вадзіцеля пазбавілі правоў на 25 гадоў. Такое суровае пакаранне аўтааматар атрымаў за кiраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. Напачатку яго пазбавiлi вадзiцельскага пасведчання на паўтара года. Але парушальнiк, як кажуць, не стаў на правiльны шлях. Наадварот, на працягу года ён затрымлiваўся п’яным за рулём больш за 30 разоў. Такім чынам аматару спіртнога ўдалося «зарабiць» сабе агульны тэрмiн пазбаўлення правоў на чвэрць стагоддзя. Аднак i гэта яшчэ не мяжа. Зараз у судзе знаходзяцца матэрыялы па яшчэ 13 фактах кiравання аўтамабiлем гэтым «рэкардсменам» у нецвярозым стане. Калi суд прызнае парушальнiка вiнаватым, то яму пагражае пазбаўленне правоў да 2058 года. Аўтажарт Едуць дзве жанчыны ў аўтамабiлi. Раптам пракалолася шына. Спынiлiся, выйшлi з машыны паглядзець, што здарылася. — Ну, вось, — гаворыць адна, — усё паветра выйшла з шыны. Цяпер давядзецца кола мяняць, а я не ўмею. — Ды не ўсё паветра знiкла, зверху яшчэ засталося. Так што даедзем як-небудзь, — супакойвае другая.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для таго каб у салоне аўтамабiля паменшыць тэмпературу на 5—7 градусаў, дастаткова купiць i прымацаваць да шыбаў спецыяльныя шторы
|
|