З 6 па 8 жнiўня чакаюцца моцныя лiўнi
БЕЛТА
Умовы надвор’я ў Беларусi на блiжэйшым тыднi будуць неспрыяльныя для ўборачных работ, хоць у апошнiя днi збожжавыя поўнасцю выспелi на асноўных плошчах, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела аграметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Надзея Мельчакова.
Паводле яе слоў, частыя, а з 6 па 8 жнiўня моцныя дажджы значна знiзяць тэмпы ўборкi. У некаторых рэгiёнах Беларусi абмалот збожжа будзе немагчымы, лiчаць спецыялiсты гiдраметцэнтра. 4 i 5 жнiўня ў крыху лепшых умовах надвор’я будзе знаходзiцца паўночна-ўсходнi рэгiён рэспублiкi. Вельмi ўскладнiцца становiшча на ўчастках з палеглымi збожжавымi, таму што пасля дажджоў актывiзуецца рост пустазелля. Разам з тым, дажджы папоўняць колькасць вiльгацi ў глебе. Паводле апошнiх даных, у многiх паўднёвых i заходнiх раёнах рэспублiкi запасы вiльгацi ў глебе былi нiжэйшыя за аптымальныя, месцамi ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях яны зменшылiся да крытычнага ўзроўню. Гарачае i сухое надвор’е ў лiпенi не садзейнiчала фармiраванню ўраджаю бульбы i караняплодаў. Пасля дажджоў умовы iх росту палепшацца. Аднак дажджлiвае надвор’е можа справакаваць развiццё фiтафторы на бульбе, якая не прайшла фунгiцыдных апрацовак. Таму спецыялiстам гаспадарак рэкамендавана звярнуць на гэта асаблiвую ўвагу. Па тэхналогii трэба было правесцi не менш як тры апрацоўкi ад фiтафтарозу. Паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, няўстойлiвы характар надвор’я захаваецца да канца першай дэкады жнiўня. 9 — 10 жнiўня на значнай тэрыторыi краiны яшчэ будуць дажджы, але iх iнтэнсiўнасць у параўнаннi з папярэднiмi днямi зменшыцца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Умовы надвор’я ў Беларусi на блiжэйшым тыднi будуць неспрыяльныя для ўборачных работ |
|