На могілкі — за хабар...
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА
У Гомелi пры атрыманнi хабару ў памеры 1 тыс. долараў затрыманы намеснiк дырэктара ААТ «Гомельскi спецыялiзаваны камбiнат».
Мяркуецца, што грошы кiруючай асобе прызначалiся за спрыяльнае вырашэнне пытання аб выдзяленнi ўчастка на адных з адкрытых для пахавання могiлак у парушэнне заканадаўства. Калi ў парадку звычайнай працэдуры для выдзялення месца на могiлках, якiя знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi, неабходна прад’явiць пасведчанне аб смерцi, то ў гэтым выпадку намеснiк дырэктара абяцаў выдзелiць участак без такога дакумента. Гамяльчанiн, якi перадаў арыштаванаму 1 тыс. долараў, прадстаўляў iнтарэсы сваяка, якi знаходзiцца ў добрым здароўi i пажадаў пры жыццi выбраць месца пад будучае пахаванне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелi пры атрыманнi хабару ў памеры 1 тыс. долараў затрыманы намеснiк дырэктара ААТ «Гомельскi спецыялiзаваны камбiнат»
|
|