21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сусветную эканомiку ў БДУ будуць вывучаць толькi выдатнiкi

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Абiтурыент-2006

Прыёмная кампанiя ў беларускiх ВНУ наблiзiлася да свайго завяршэння. Напрыканцы мiнулага тыдня сталi вядомыя iмёны маладых людзей, якiм пашчасцiла вытрымаць конкурс на бюджэтную форму навучання. Залiчэнне жадаючых атрымлiваць вышэйшую адукацыю на ўмовах аплаты адбудзецца лiтаральна ў блiжэйшыя днi. А затым асноўныя «страсцi» перамесцяцца ўжо ў сцены сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.

Трэба зазначыць, што сёлетняя прыёмная кампанiя не абышлася без «сюрпрызаў». Адзiн з iх — гэта нiзкiя конкурсы цi ўвогуле адсутнасць конкурсу на прыродазнаўчыя спецыяльнасцi ў шэрагу ВНУ. Напрыклад, у БДУ абiтурыенты абмiнулi ўвагай фiзiчны, механiка-матэматычны факультэты, а таксама факультэты радыёфiзiкi i электронiкi. Учора стала вядома, што ў сувязi з адсутнасцю конкурсу на дзве спецыяльнасцi «фiзiка» i «фiзiчная электронiка» недабор на фiзiчны факультэт i факультэт радыёфiзiкi i электронiкi склаў у БДУ 28 чалавек. Не зацiкавiла фiзiка i абiтурыентаў Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага унiверсiтэта. Магчыма, што адмоўную ролю адыграла неабходнасць здачы трэцяга ўступнага экзамену непасрэдна ў сценах ВНУ. Усё ж такi пасля жорсткага экзаменацыйнага марафону, праз якi давялося прайсцi сёлетнiм выпускнiкам, iм вельмi складана было вырашыцца на яшчэ адно экзаменацыйнае выпрабаванне. Дарэчы, 26 з 53 ВНУ пакiнулi за сабой права выбару формы трэцяга ўступнага экзамену. Для прыкладу, у БДПУ iмя М. Танка пiсьмовы экзамен для абiтурыентаў факультэтаў беларускай i рускай фiлалогii складаўся з сарака пытанняў. А ў БДУ пiсьмовы экзамен па геаграфii змяшчаў дваццаць заданняў, якiя правяралi тэарэтычныя i практычныя веды абiтурыентаў. Значна прасцей было, маючы на руках тры сертыфiкаты, адшукаць для сабе тую спецыяльнасць i тую ВНУ, дзе былi больш-менш верагодныя шанцы на паступленне. Абiтурыенты вельмi ўважлiва адсочвалi прахадны бал, балазе, усе ВНУ своечасова iнфармавалi iх аб колькасцi пададзеных заяў i суме балаў заяўленых сертыфiкатаў. Маладыя людзi падавалi дакументы ў прыёмную камiсiю, а затым забiралi iх. Прычым абiтурыентаў, якiя па ходу прыёмнай кампанii змянялi сваё рашэнне, было вельмi шмат. У Беларускiм дзяржаўным медыцынскiм унiверсiтэце забралi свае дакументы 425 чалавек, а ў БНТУ — 315.

Другая адметнасць прыёмнай кампанii — рост конкурсу ў рэгiянальных ВНУ на фоне прыкметнага знiжэння сярэдняга конкурсу ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце (2,5 чалавека на месца). Мiж iншым, тлумачэнне гэтаму ёсць: справа ў тым, што ўпершыню за многiя гады ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы (акрамя творчых i «сiлавых») былi аб’яднаныя ў адным патоку. Такiм чынам многiя з абiтурыентаў вырашылi «штурм» сталiцы адмянiць, тым больш што ў шэрагу сталiчных ВНУ маюцца сур’ёзныя праблемы з забеспячэннем месцамi ў iнтэрнатах. Хоць, з iншага боку, жадаючых вывучаць дызайн у БДУ аказалася больш чым дастаткова: так, конкурс на спецыяльнасць «дызайн» (напрамак — камунiкатыўны дызайн) склаў 19,6 чалавека на месца, а на «дызайн прадметна-прасторавых комплексаў» — 12,6 чалавека на месца. Высокiм застаўся конкурс на такiя спецыяльнасцi ў БДУ, як «палiталогiя» (9,3), «мiжнароднае права» (7,2), «мiжнародныя адносiны» (6,8), «сусветная эканомiка» (4,2 чалавека ), «правазнаўства» (3,7 чалавека) i «мытная справа» — 3,6 чалавека на месца. А сярод факультэтаў прыродазнаўчага профiлю самы высокi конкурс назiраўся на бiялагiчным (2,7) i геаграфiчным (2 чалавекi на месца).

Мiж iншым, у Белдзяржунiверсiтэце з задавальненнем канстатуюць, што сярод залiчаных на першы курс дзённай бюджэтнай формы навучання колькасць абiтурыентаў з рэгiёнаў узрасла i мiнчане складаюць толькi 36,8 працэнта ад агульнай колькасцi першакурснiкаў. Акрамя таго, студэнтамi БДУ сталi 220 выпускнiкоў сельскiх школ. Увогуле без экзаменаў былi залiчаны 130 чалавек, якiя з’яўляюцца пераможцамi мiжнародных i рэспублiканскiх алiмпiяд, а таксама лаўрэатамi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адоранай моладзi.

Шмат хваляванняў было звязана сёлета з недастаткова высокiмі вынiкамi цэнтралiзаванага тэсцiравання i ўвядзеннем у якасцi чацвёртай экзаменацыйнай адзнакi сярэдняга бала дакумента аб адукацыi. Цiкава, што ў Беларускiм дзяржаўным медыцынскiм унiверсiтэце самы высокi прахадны бал быў зарэгiстраваны пры паступленнi на мэтавую форму навучання стаматалагiчнага факультэта сярод прэтэндэнтаў ад Брэсцкай вобласцi — 323. Для параўнання: агульны конкурс сярод гараджан на стаматалагiчным факультэце склаў 298 балаў, а сярод вяскоўцаў — 232. Пры паступленнi на медыка-прафiлактычны факультэт прайшлi гараджане, якiя набралi не менш за 271 бал, а вось на мэтавай форме навучання зноў-такi для прэтэндэнтаў з Брэсцкай вобласцi «прахаднымi» аказалiся 285 тэставых балаў.

У БДУ сярод спецыяльнасцяў, для паступлення на якiя трэба было прадаставiць тры сертыфiкаты, самы высокi прахадны бал (357) аказаўся на спецыяльнасцi «сусветная эканомiка» факультэта мiжнародных адносiнаў. Больш за 300 балаў трэба было набраць жадаючым паступiць на спецыяльнасцi «сусветныя замежныя мовы», «лiнгвакраiна- знаўства», «мiжнародныя адносiны», «мытная справа» i «мiжнароднае права» факультэта мiжнародных адносiнаў.

Самы высокi сярэднi бал атэстата аказаўся ў маладых людзей, якiя паступiлi на спецыяльнасцi «сусветная эканомiка» i «менеджмент у сферы мiжнароднага турызму», — 9,4 бала. Увогуле ў БДУ атэстатам ад 9 балаў i вышэй могуць пахвалiцца першакурснiкi многiх гуманiтарных факультэтаў, а на спецыяльнасцях прыродазнаўчых факультэтаў у абiтурыентаў, якiя заваявалi права на студэнцкi бiлет, сярэднi бал дакумента аб адукацыi складае не менш як 8 балаў...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыёмная кампанiя ў беларускiх ВНУ наблiзiлася да свайго завяршэння. Напрыканцы мiнулага тыдня сталi вядомыя iмёны маладых людзей, якiм пашчасцiла выт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика