Зараз бульба добра расце, але...
Сяргей РАСОЛЬКА
На сёння ў краiне склалiся практычна iдэальныя тэмпературныя ўмовы для назапашвання ўраджайнасцi бульбы. Зразумела, калi гаворка iдзе пра здаровыя раслiны, падкрэслiў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» дырэктар РУП «Iнстытут бульбаводства Нацыянальнай акадэмii навук» Сяргей Банадысеў.
З-за нядаўняй спёкi рост клубняў быў практычна прыпынены недзе на два тыднi. Напрыклад, на пачатак месяца ўраджайнасць бульбы была ў сярэднiм на 28 працэнтаў меншай, чым летась на той жа перыяд. Аднак моцныя дажджы, якiя затым прайшлi, паспрыялi актыўнаму прыросту клубняў. Калi ў блiжэйшы час захаваюцца спрыяльныя ўмовы надвор’я, гэта станоўча скажацца на ўраджайнасцi «другога хлеба». З iншага боку, пры адсутнасцi сонейка ва ўмовах моцнай вiльгацi некалькi туманоў могуць нанесцi сур’ёзны ўрон, паколькi ёсць вялiкая рызыка ўзнiкнення фiтафторы. Як заўважыў Сяргей Банадысеў, найперш гэта датычыцца прыватнага сектара, паколькi насельнiцтва не зможа папярэдзiць небяспеку, правёўшы хiмiчную апрацоўку бульбы — ва ўсякiм разе, на вялiкiх плошчах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сёння ў краiне склалiся практычна iдэальныя тэмпературныя ўмовы для назапашвання ўраджайнасцi бульбы
|
|