Прэзiдэнт Беларусi сумесцiць удзел у нефармальным самiце ЕўрАзЭС у Сочы з кароткатэрмiновым водпус
Марта АСТРЭЙКА, БЕЛТА
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзяў кароткатэрмiновы водпуск i правядзе яго ў Сочы, сумясцiўшы з удзелам у нефармальным самiце кiраўнiкоў дзяржаў — членаў Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва. Аб гэтым паведамiў журналiстам памочнiк прэзiдэнта Валянцiн Рыбакоў. Паводле яго слоў, беларускi лiдар правядзе ў Сочы будучыя выхадныя i некалькi дзён пасля завяршэння самiту.
Нефармальная сустрэча кiраўнiкоў дзяржаў ЕўрАзЭС адбудзецца ў Сочы (Расiйская Федэрацыя) 15—17 жнiўня. На самiце будуць разглядацца пытаннi, якiя маюць прыярытэтнае значэнне для Беларусi ў рамках узаемадзеяння з iншымi дзяржавамi ЕўрАзЭС. «У прыватнасцi, гэта пытаннi стварэння Мытнага саюза, фармiравання адзiнага энергетычнага рынку ЕўрАзЭС i шэраг iншых», — растлумачыў памочнiк кiраўнiка беларускай дзяржавы. Акрамя таго, паведамiў ён, перад прэзiдэнтамi выступiць генеральны сакратар Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якi праiнфармуе кiраўнiкоў дзяржаў аб некаторых мерах па выкананню рашэнняў мiнскага самiту АДКБ, якi адбыўся ў чэрвенi бягучага года. «Для Беларусi гэтыя меры маюць асаблiвае значэнне, таму што азначаюць фактычна рэалiзацыю iнiцыятыў, з якiмi выступiў прэзiдэнт нашай краiны на мiнскай сустрэчы», — падкрэслiў Валянцiн Рыбакоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўзяў кароткатэрмiновы водпуск i правядзе яго ў Сочы, сумясцiўшы з удзелам у нефармальным самiце кiраўнiкоў дзяр
|
|