«Дынама» захоўвае шанцыСпорт-тайм Зноў на нашай футбольнай вулiцы няма свята. Абодва клубы прайгралi ў першых сустрэчах другога квалiфiкацыйнага раунда Кубка УЕФА. Праўда, сталiчнае «Дынама» яшчэ захоўвае шанцы на выхад у наступную стадыю, бо у Брацiславе мiнчане змаглi забiць мяч у чужыя вароты.«Бела-блакiтныя» вялi ў гульнi: на 21-й хвiлiне гол забiў Эду, але на 73-й i 77-й прапусцiлi. У вынiку — 2:1 на карысць «Артмедыi». Барысаўскi БАТЭ зноў наступiў на расiйскiя граблi: уступiў казанскаму «Рубiну» — 0:3. На пасляматчавай прэс-канферэнцыi настаўнiк беларусаў Iгар Крыўшэнка нагадаў, што казаў iгракам аб козыры сапернiка — выкананнi стандартаў, але барысаўчане згубiлi канцэнтрацыю i не паказалi нiякай контргульнi. З лiдараў ледзь не знялi скальпы Днямi адбылося дзевяць матчаў 1/16 фiналу Кубка Беларусi па футболу, а значыць, вызначылiся першыя ўдзельнiкi наступнага раунда, бо на гэтай стадыi далей праходзiць пераможца адной гульнi. Прадстаўнiкi першай лiгi разбушавалiся. «Мiнск» здолеў перамагчы каманду вышэйшай — наваполацкi «Нафтан» — 3:2. Леташнi чэмпiён краiны салiгорскi «Шахцёр» ледзь не ўступiў жлобiнскаму «Камунальнiку»: гарнякi адыгралiся на апошняй хвiлiне матча, а не пусцiлi сапернiка далей дзякуючы майстэрству свайго галкiпера. Вынiк па пенальцi — 5:4 на карысць «Шахцёра». Футбольная латарэя таксама вывела ў 1/8 фiналу жодзiнскае «Тарпеда» i брэсцкае «Дынама»: абодва клубы выйгралi пасля серыi адзiнаццацiметровых з лiкам 6:5 адпаведна у пiнскай «Хвалi» i «Смаргонi». Да iх далучылiся ждановiцкая «Дарыда» (2:1 у матчы з гродзенскiм «Дынама-Белкардам»), «Гомель» (2:0 у сустрэчы з «Мiкашэвiчамi»), магiлёўскi «Днепр» (2:1 у паядынку са светлагорскiм «Хiмiкам») i гродзенскi «Нёман» (3:0 з «Асiповiчамi»). Адзiнай камандай, якая паказала, як трэба гуляць футбольнай элiце, стала МТЗ-РIПА: трактаразаводцы засмуцiлi магiлёўскi «Савiт» з сухiм зыходам 6:0. Матчы з удзелам астатнiх клубаў пройдуць 13 жнiўня. Шухамер — лепшы бамбардзiр Нямецкая кампанiя ARD прапанавала сваiм слухачам вызначыць лепшы гол, якi забiў прадстаўнiк Германii ў лiпенi. Цiкава, што сярод прафесiйных футбалiстаў аказаўся i... сямiразовы чэмпiён свету ў «Формуле-1» Мiхаэль Шумахер. Свой гол аўтагоншчык забiў 26 лiпеня ў дабрачынным матчы. Курнiкава бярэ ўрокi фехтавання Вядомая расiйская тэнiсiстка Ганна Курнiкава, якая не з’яўлялася на корце з 2003 года, вырашыла паспрабаваць сябе ў фехтаваннi. У сваёй калонцы ў часопiсе Ell яна растлумачыла, што са шпагай жанчына выглядае вельмi сэксуальнай. Паставiў жыццё на кон Тры гады таму балельшчык Кен Жак зрабiў у знакамiтай букмекерскай канторы William Hill стаўку на тое, што каманда трэцяга дывiзiёна «Хал Сiцi» праб’ецца ў прэм’ер-лiгу раней, чым ён памрэ. 61-гадовы англiчанiн можа выйграць тысячу фунтаў (1900 долараў), бо ў новым сезоне клуб выступае ўжо ў першым дывiзiёне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зноў на нашай футбольнай вулiцы няма свята. Абодва клубы прайгралi ў першых сустрэчах другога квалiфiкацыйнага раунда Кубка УЕФА
|
|