I кнiгi, i «электронныя» паслугi
Барыс ПРАКОПЧЫК
Бiблiятэкi Гродзенскага раёна пашыраюць спектр сваiх паслуг: разам з традыцыйнымi (кнiгi, газеты, часопiсы) прапануюцца i «электронныя».
Не толькi цэнтральная раённая, але i восем сельскiх бiблiятэк — Абухаўская, Азёрская, Верцялiшкаўская, Гожская, Квасоўская, Луцкаўлянская, Свiслацкая i Фабрычная ўжо аснашчаны камп’ютарамi, ксераксамi, прынтарамi, маюць доступ у Iнтэрнэт. Гэта, канешне ж, у iнтарэсах i бiблiятэчных работнiкаў, i найперш iх клiентаў. Паводле iнфармацыi галоўнага бiблiятэкара раённай бiблiятэкi Святланы Робак, за невялiкую плату можна атрымаць практычна любую iнфармацыю, зрабiць ксеракопiю дакумента, заказаць набор тэкста i афармленне рэферата, курсавых i дыпломных работ. Неўзабаве камп’ютарызаваныя бiблiятэкi папоўняцца выданнямi ў электронным выглядзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бiблiятэкi Гродзенскага раёна пашыраюць спектр сваiх паслуг: разам з традыцыйнымi (кнiгi, газеты, часопiсы) прапануюцца i «электронныя» |
|