чакаюцца моцныя дажджы
Кар. БЕЛТА
Моцныя навальнiчныя дажджы прайшлi ўчора ў Брэсцкай вобласцi. У раёне метэастанцыi ў Драгiчыне за тры гадзiны выпала 69 мм ападкаў, што адпавядае амаль месячнай норме, паведамiла начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Валянцiна Скрабец. Паводле яе слоў, на працягу дня зона моцных навальнiчных дажджоў перамясцiлася на Гомельскую вобласць.
У далейшым на надвор’е ў рэспублiцы будзе ўплываць актыўны цыклон. часам пройдуць дажджы. 24 жнiўня ў Вiцебскай, Магiлёўскай i Мiнскай абласцях чакаюцца моцныя дажджы, у гэты перыяд чакаецца ўзмацненне ветру да 15 метраў у секунду. На астатняй тэрыторыi рэспублiкi дажджы пройдуць толькi месцамi, яны будуць кароткачасовыя. Тэмпература паветра па рэспублiцы 23—25 жнiўня ўначы складзе 8—14 градусаў цяпла, удзень будзе вагацца ад 16 градусаў цяпла на паўночным усходзе да 22 градусаў вышэй за нуль на поўднi. У Беларусi прагназуецца рост атмасфернага цiску i паляпшэнне надвор’я. Толькi месцамi чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ночы будуць халаднаватымi — тэмпература паветра не ўзнiмецца вышэй за 6—12 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да плюс 19—24 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моцныя навальнiчныя дажджы прайшлi ўчора ў Брэсцкай вобласцi. У раёне метэастанцыi ў Драгiчыне за тры гадзiны выпала 69 мм ападкаў, што адпавядае амал
|
|