Уборка на Мiншчыне павiнна завяршыцца праз чатыры днi
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Больш за 82 працэнты плошчы збожжавых у Мiнскай вобласцi ўжо скошана — гэта 1,5 мiльёна тон новага хлеба.
Паводле слоў першага намеснiка старшынi Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Мiнаблвыканкама Аляксандра Лiннiка, засталося апрацаваць крыху больш за сто тысяч гектараў збожжавых. — Праз чатыры, максiмум пяць дзён Мiншчына завершыць сёлетнюю ўборачную. Збiралi з зямлi кожнае зярнятка, нягледзячы на непагадзь, — падкрэслiў Аляксандр Лiннiк.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 82 працэнты плошчы збожжавых у Мiнскай вобласцi ўжо скошана — гэта 1,5 мiльёна тон новага хлеба
|
|