У панядзелак адбылiся шэсць матчаў 18-га тура чэмпiянату краiны ў вышэйшай лiзеФутбол Зараз першае месца займае салiгорскi «Шахцёр», якi ў якасцi падарунка на свята гарнякоў прымеркаваў перамогу над «Гомелем» — 3:0. У спiсе бамбардзiраў таксама лiдзiруе iгрок «Шахцёра» Аляксандр Клiменка, у актыве якога ўжо 13 галоў. Нiяк не адновiцца пасля фiяска ў Кубку УЕФА мiнскае «Дынама»: «бела-блакiтныя» не здолелi зламаць абарону МТЗ-РIПА, i лiк у матчы так i не быў адкрыты. Вынiкi астатнiх сустрэч: «Тарпеда» (Жодзiна) — БАТЭ (Барысаў) — 1:1, «Нёман» (Гродна) — «Дарыда» (Мiнскi раён) — 1:0, «Днепр» (Магiлёў) — «Дынама» (Брэст) — 0:1, «Нафтан» (Наваполацк) — «Лакаматыў» (Вiцебск) — 0:0. Адрыў памiж камандамi ў верхняй частцы таблiцы невялiкi: «Шахцёр» i БАТЭ — па 35 ачкоў, «Дынама» (Мiнск) — 32, «Гомель» — 31, МТЗ-РIПА — 30, «Дарыда» — 29.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз першае месца займае салiгорскi «Шахцёр», якi ў якасцi падарунка на свята гарнякоў прымеркаваў перамогу над «Гомелем» — 3:0 |
|