21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З-за дажджоў павялiчваюцца страты збожжа

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Паводле аператыўнай iнфармацыi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, па стану на 5 верасня збожжавыя i зернебабовыя былi скошаны на плошчы 1,94 мiльёна гектараў. Гэта 88,7 працэнта ўсiх палеткаў пад гэтымi культурамi.

Практычна завершана жнiво ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях, дзе апрацавана адпаведна 96,4 i 97,3 працэнта плошчаў. Гаспадаркам Гомельшчыны засталося ўбраць каля 8 працэнтаў палеткаў, Мiншчыны — 12, Вiцебшчыны i Магiлёўшчыны — амаль па 20 працэнтаў. Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання, агульны намалот складае 5,62 мiльёна тон. Гэта на 722 тыс. тон менш, чым было сабрана на такi ж час летась. Тлумачыцца ўсё проста — з-за неспрыяльнага надвор’я тэмпы ўборачных работ значна знiзiлiся. За папярэднi дзень апрацавана толькi 0,1 працэнта палеткаў пад збожжавымi i зернебабовымi.

Абсалютны лiдар па намалотах — Мiнская вобласць. Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» першы намеснiк старшынi Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Мiн- скага аблвыканкама Аляксандр Лiннiк, у цэнтральным рэгiёне сабрана 1,54 мiльёна тон збожжа. Больш за ўсiх у вобласцi намалочана ў Слуцкiм раёне — 140 тыс. тон. На Мiншчыне ўжо завяршылi ўборку 25 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

У лiк дзяржаўнага заказу гаспадаркi рэалiзавалi 821 тысячу тон збожжа. Гэта 82,1 працэнта планавага паказчыка. На прысядзiбных участках скошана 44,7 тысячы гектараў збожжавых i зернебабовых, што складае 27 працэнтаў агульнай плошчы. Усяго на палетках вяскоўцаў намалочана 124,1 тыс. тон збожжа.

Чаго чакаць у далейшым? Па каментарыi наконт ацэнкi сiтуацыi i перспектыў завяршэння жнiва мы звярнулiся да намеснiка дырэктара Iнстытута земляробства i селекцыi Нацыянальнай акадэмii навук Дзмiтрыя Лужынскага. Паводле яго iнфармацыi, зацяжныя дажджы (толькi па Жодзiне за апошнiя паўтара месяца выпала паўгадавая норма ападкаў) ужо прывялi да прарастання пасеваў. У прыватнасцi, гэта зафiксавана амаль на трэцi пасяўных плошчаў iнстытута. У такiм выпадку, адзначыў Дзмiтрый Лужыцкi ў гутарцы з карэспандэнтам «Звязды», гаварыць аб якасцi збожжа не прыходзiцца. Большасць пасеваў паляглi, адбываецца высыпанне зерня. У такой сiтуацыi важна зрабiць усё магчымае, каб мiнiмiзаваць страты збожжа.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле аператыўнай iнфармацыi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, па стану на 5 верасня збожжавыя i зернебабовыя былi скошаны на плошчы 1,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика