Ключ да грошай
Iгар ГРЫШЫН
Двое непаўналетнiх зладзюжак пабагацелi на час, скарыстаўшыся бесклапотнасцю гаспадынi аднаго з дамоў у Драгiчыне. Пацярпелая, якая прыйшла ў мiлiцыю, паведамiла, што невядомым удалося выкрасцi з яе дома 1100 долараў ЗША. Прычым iм надта i не прыйшлося старацца, каб пранiкнуць у чужое жыллё: ключ ад дзвярэй гаспадыня пакiнула ва ўмоўленым месцы, якое без цяжкасцяў i адшукалi зладзеi. Як устанавiлi супрацоўнiкi следча-аператыўнай групы, крадзеж учынiлi двое мясцовых 13- i 14-гадовых юнакоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое непаўналетнiх зладзюжак пабагацелi на час, скарыстаўшыся бесклапотнасцю гаспадынi аднаго з дамоў у Драгiчыне |
|